Новая пешаходная экскурсія па Гомелі ад Веткаўскага музея!
"Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" - гэта экскурсія па архітэктурнай спадчыне выбітнага гомельскага архітэктара, які спраектаваў адны з самых знакавых будынкаў горада!
На экскурсіі мы акунемся ў жыццё цэнтральнай часткі горада канца XIX - пачатку XX ст. (перыяд бурнага дэмаграфічнага і эканамічнага росту) з яго забудовай, паўсядзённым жыццём, праблемамі і станоўчымі тэндэнцыямі. На свае вочы ўбачым творчы шлях і эвалюцыю стылістыкі ў архітэктуры гарадскіх сядзіб, даходных дамоў, банкаўскіх і забаўляльных устаноў.
Экскурсійны маршрут "Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.
Абавязковая бронь месцаў па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
І абавязковая перадаплата ў філіяле музея! (Збіраемся не каля філіяла, а каля БелДУТа).
Калі: 27.04 (нядзеля) у 11:00
Месца збору - у скверыку насупраць будынка БелДУТа, што на вуліцы Камсамольскай.
Кошт: 10 BYN
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)