
З 13 сакавіка ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея працуе выстава "Вока".
Сіла погляду, магія зроку, сурокі. «Недрёманное око». Гаргона, якая позіркам ператварае ў камень. "Не аглядайся!". Вока, зрэнка вока, заплюшчыць вочы, сон як смерць...
Код зроку - чаму сярод іншых моў культуры ён самы запатрабаваны? Як даўно мы ствараем ідэі, прадметы, дзеянні, вобразы, жадаючы кіраваць наймацнейшым нашым (і чужым) органам? Як даўно мы вынаходзім спосабы засцерагчыся ад пранізлівага погляду?
Чаму мы носім пацеркі? Чаму ўзор на ручніку называецца «Вароннія вочы»? Навошта галава крумкача выразана над акном?
На што натхняе вобраз вока сучаснага мастака?
Як заўсёды, Веткаўскі музей шукае адказы на загадкі ўласнай культуры.
І гэтыя пошукі мы працягваем на нашай выставе "Вока". Тут прадстаўлены археалогія, этнаграфія, постмадэрн, а самым старажытным экспанатам больш за чатыры тысячы гадоў.






Пабачыць выставу можна ў любы дзень, акрамя панядзелка, у нашым гомельскім філіяле.
Філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

