Супрацоўнікі Веткаўскага музея здзейснілі экспедыцыйную паездку ў в. Неглюбка ў межах фестывалю ткацтва "Кросенцы", асноўныя падзеі якога адбудуцца 27 кастрычніка. Мэтай паездкі была фіксацыя на фотакамеру наяўных у тутэйшых хатах Чырвоных кутоў са знакамітымі неглюбскімі ручнікамі. Некаторыя неглюбчанкі сарамліва апраўдваліся: маўляў, прыгожыя тканыя ручнікі ўжо паздымалі, а цяпер у кутах вісяць зусім старыя ці больш новыя, але вышываныя. Гэта звычайная справа, бо найпрыгажэй Чырвоныя куты ўбіраюць на вялікія святы. Мы, аднак, былі ўражаныя і тым, што пабачылі. І паабяцалі, канешне ж, прыехаць у наступным годзе пасля Вялікадня.

Нашым гідам па неглюбскіх хатах ласкава згадзілася пабыць супрацоўніца мясцовага цэнтра ткацтва Людміла Кавалёва, за што выказваем ёй вялізную падзяку.

Запрашаем да прагляду фотасправаздачы з нашай экспедыцыі.

Чырвоныя куты ў хаце Паліны Андрэеўны Прыходзька, 1928 г. н.

Паліна Андрэеўна таксама ўжо зняла пасля Вялікадня "лаўчэйшыя" ручнікі і памяняла іх на "зімнія". Аднак дзеля нас дастала найлепшае са свайго ткацтва.

У хаце Анастасіі Аляксандраўны Петрашэнка, 1940 г. н.

А гэта - хата Таццяны Лук'янаўны Дзямчыхінай, 1949 г. н , у якой дагэтуль стаяць кросны. Ручнікі на іконах вытканы дачкой Таццяны Лук'янаўны.

У хаце Ніны Уладзіміраўны Кавалёвай, 1937 г. н.

У хаце Ганны Фёдараўны Гаўрыленка, 1938 г. н.

Не маглі мы не затрымацца ў гэтай хаце, каб паразглядваць цудоўную вышыўку гаспадыні.

У хаце Марыі Уладзіміраўны Барсуковай, 1942 г. н.

Чырвоныя куты ў хаце Анастасіі Афанасьеўны Cарасека, 1933 г. н.

Чырвоныя куты Таццяны Цімафееўны Каўтуновай, 1934 г. н.

У хаце Марыі Аляксандраўны Кавалёвай, 1932 г.н.

Хата Дзямчыхінай Ефрасінні Іванаўны, 1934 г. н.

Да столі ў Чырвоным куце прымацаваны тры кручкі. Менавіта на іх вешаюць у святы найпрыгажэйшыя ручнікі (акрамя тых, што ўжо пакрываюць іконы).

Так аздабляе Покуць Вулляна Іванаўна Герасіменка, 1937 г. н.

Ганна Аляксандраўна Шаўцова, 1930 г. н., і яе Чырвоныя куты.

У хаце Анастасіі Фёдараўны Шавялёвай.

Пад вышыванымі гладдзю ручнікамі хаваюцца тканыя, што пакрываюць непасрэдна ікону. І калі рассунуць вышываныя ручнікі-фіранкі, Чырвоны кут перайначваецца проста неверагодна.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика