19 снежня 2015 года, тэмай “Каляды”, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі працягвае цыкл этна-вечарын.

Як раней беларусы святкавалі Каляды? Якія песні спявалі? Як апраналіся і ў каго пераапраналіся на гэта свята? Якія абрадавыя прадметы выкарыстоўвалі? Якія танцы танцавалі? На ўсе гэтыя пытанні, і не толькі, мы пастараемся адказаць падчас правядзення этна-вечарыны “Каляды”.

Удзельнікаў вечарыны чакае:

  • расповед пра традыцыі святкавання Калядаў на Гомельшчыне;
  • майстар-клас па вырабе традыцыйнай каляднай зоркі (праводзіць Віктар Шыпкоў, в. Маркавічы).;
  • майстар-клас па традыцыйным калядным спевам (праводзіць Наталля Дуброва, г. Гомель);
  • калядны выступ фальклорнага гурта “Стаўбунскія вячоркі” (в. Стаўбун, Веткаўскі раён);
  • традыцыйныя танцы пад гармонік (музыка Віктар Шыпкоў, в. Маркавічы);
  • традыцыйнае батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” і жартоўныя інтэрмедыі;
  • святочная вячэра (гатуем і бярэм з сабой традыцыйныя стравы).

Кожны ўдзельнік вечарыны, атрымаўшы ўваходны квіток, аўтаматычна становіцца ўдзельнікам розыгрышу кубачка з выявай неглюбскага ручніка.

Пачатак: 19 снежня, 15:00.

Кошт уваходу - 20 000.

Да сустрэчы ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика