У межах выставы «Зимняя радуга» Ганна Пугачова (аўтар работ) правядзе майстар-клас па вышыўцы гладдзю на «вязёнках».

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 2 лютага (субота) 2019, 12:00
Кошт:
3 р. 00 к. — са сваімі рукавічкамі
9 р. 00 к. — з рукавічкамі набытымі ў музеі
Тэлефон: 75-88-86

З Веткаўскім музеем Ганна Валер'еўна супрацоўнічае з даўніх часоў, стала аўтарам пяці выстаў, якія праходзілі ў філіяле Веткаўскага музея: «Зимняя радуга» (будзе дзейнічаць да канца лютага 2019) «Цветы у дома», «Прикосновение к прекрасному», «Очей очарованье», «Танец иглы».

Варта адзначыць, што ўсе выставы мастачкі карысталіся папулярнасцю і цікавасцю сярод наведвальнікаў, многія з якіх адзначалі, што з дапамогай яе работ можна зазірнуць у свет прыгожага.

Ганна Пугачова вельмі творча падыходзіць да пытання аб тым, якімі павінны быць рукавічкі і падчас майстар-класа падзеліцца з Вамі мастацтвам вышыўкі гладдзю.

Таму ўсе жадаючыя вяжам рукавіцы дома да майстар-класа, а тыя, у каго такой магчымасці няма, могуць набыць рукавіцы ў музеі да пачатку майстар-класа!

Афіша майстар-класа ад Ганны Пугачовай

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика