Ціхенька, ласкава, нясмела прабіваецца сонца штодзень праз лёгкія зімовыя аблокі, з'яўляецца бліжэй да поўдня не болей чым на гадзіну-дзве.

Дзень павялічваецца.

Сонца на пачатку года абнадзейвае, распачынае новы кругазварот жыцця.

Гаспадары, як і сотні гадоў таму назад, на Крышчэнне асвячаюць пасвяцонай вадой свае дамы, прыбудовы, крэйдай малююць крыжыкі.

Пчаляры асвячаюць вуллі, моляцца, просячы дапамогі звыш. У бліжэйшы час, у лютым-сакавіку, у кожнай пчалінай сям'і нараджаецца новае пакаленне пчол. Старэйшыя пчолы з усіх сіл, самааддана будуць карміць і абаграваць чэр — маладых пчол, народжаных у халодныя зімовыя дні.

Каб толькі дачакацца вясны…

Вялікая радасць: у дзень Хрышчэння Гасподняга асвяціць і свой уласны (нацельны) крыжык у «Іардані» ў Сажы, увайсці — крок за крокам — у вечную плынь вады.

Убачыць таемныя знакі ва ўласным жыцці.

Не забыцца паклапаціцца пра птушак…

Аўтар тэксту: Ларыса Раманава
Аўтары фотаздымкаў: Ларыса і Ціхан Раманавы

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика