frame_20.jpg

Запрашаем на этна-вечарыну “ЖАНІЦЬБА КОМІНА”!

Вечарына пройдзе, як заўжды ў нас, весела і душэўна. Але, з пэўнай ноткай суму. Гэтую вечарыну мы хочам прысвяціць Кацярыне Аляксееўне Панчэні - знакамітай бабе Каці з вёскі Пагост (Жыткавіцкі раён). На пачатку верасня яе не стала...

Баба Каця - неверагодная, легендарная жанчына, дзякуючы якой захаваліся больш за сотню фальклорных песень і дзясятак абрадаў. Яна была галоўнай захавальніцай старажытнага абраду "Юраўскі карагод", які ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА (бо дзякуючы Кацярыне Аляксееўне абрад жыве да нашых дзён).

Сёння мы можам рабіць этна-вечарыну "Жаніцьба коміна" таксама дзякуючы Кацярыне Аляксееўне, бо ладзім рэканструкцыю абраду па таму прыкладу, як рабілі гэта ў Пагосце, і частку песень для абраду запісалі менавіта ад бабы Каці.

Лепшая памяць пра Кацярыну Аляксееўну Панчэню - не забываць нашы абрады і песні, працягваць ім жыццё і пашыраць далей і далей.

«Жаніцьба коміна» — архаічны абрад звязаны з пераносам агню (святла) з вуліцы ў хату. З гэтага часу распачыналіся вячоркі-пасядзелкі. На вуліцы рана цямнее, становіцца холадна, таму ўсе працы пераносіліся ў хату — там і цяплей, і комін свеціць!

На вечарыне кожны ўдзельнік зможа дакрануцца да спрадвечных беларускіх традыцый!

 Што вас чакае:
- абрадавыя дзеянні з гарбузом, мёдам, зярнятамі і комінам;
- абрадавыя песні і танцы пад гармонік;
- традыцыйныя беларускія гульні, жарты і забавы.

 Дарэчы, па нашай добрай традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы - стол збіраем у складчыну! Пажадана, каб кожны госць прынёс з сабой штосьці да святочнага стала. Прыносьце любыя смаколікі (і не толькі салодкія): яешню, пірагі, бліны, варэнікі, бульбу, каўбасу, сыр, цукеркі, печыва, любыя іншыя вамі любімыя ласункі.

 Запрашаем, нават клічам усіх вас + вашых сяброў + сяброў вашых сяброў!

 Дата: 30.09 (субота), пачатак у 16:00.

 Кошт удзелу — 8 BYN для дарослых, 4 BYN для дзяцей школьнага ўзросту.

 Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика