Instagram_post_-_128.jpg\

Сябры, пасля летняй паўзы мы пачынаем новы сезон куратарскіх лекцый!

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах выставы "Спасава Слабада"

 Тэма лекцыі: “Иже на всяко время...” Працоўная этыка стараабрадцаў Гомеля і Веткаўскіх слабод у дарэвалюцыйны час.

 06.10 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

«Вось садзіліся яны за гэты варштат - працавалі. А за працай спявалі ўсё боскае, працавалі багата, па 12 гадзін».
Так пра свайго бацьку-чаканшчыка ўзгадвала жыхарка слабады Новы Крупец Ірына Радзівонаўна.

Безумоўна, рэлігія ўплывае на этыку. А ці ўплывае яна канкрэтна на этыку працоўную?

На куратарскай лекцыі мы разгледзім стараабрадніцтва ў новым ракурсе – маральна этычным, дзе нас будзе больш цікавіць ідэалагічны складнік шырока прызнаных поспехаў стараабрадцаў у тых рэчах, якія мы зараз з вамі можам называць прадпрымальніцтвам ці бізнесам.

На прыкладах дзейнасці стараабрадцаў нашага рэгіёна мы будзем шукаць тыя ідэі, што паўплывалі на такое трапяткое стаўленне да працоўнай дзейнасці. Мы таксама разгледзім падобныя і супрацьлеглыя погляды на працоўную этыку стараабрадцаў у параўнанні з каталікамі, праваслаўнымі і пратэстантамі.

 Лектар: Юрый Катляроў, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея.

Будзе запіс, але ў запісу - толькі асноўная частка лекцыі. У жывой прысутнасці можна задаваць пытанні, абмяркоўваць. Жывы дыялог, дыскусія, размова з прысутнымі застаецца па-за кадрам. Таму запрашаем вас наведаць лекцыю нажыва.

*мова правядзення лекцыі - руская

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 3 BYN
 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика