k6nLaMRg1Lg.jpg

У суботу 7 кастрычніка адбудзецца майстра-клас, на якім мы будзем рабіць традыцыйныя неглюбскія дзявочыя ўпрыгожванні: ГАРЛЯЧКУ і КУБАК!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер  Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

Кубак - дзявочы галаўны ўбор з рознакаляровых стужак, якія трымаюцца ўсяго на адным вузле! Кубак таксама з'яўляецца элементам неглюбскага строю і паказвае, што дзяўчына, якая яго апранула, гатовая перайсці ў статус нявесты.

 На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

На майстар-класе мы прадаставім бісер для трэніроўкі. Калі вы хочаце дома дарабіць упрыгожванне менавіта з такога бісеру, якім пачыналі, то бярыце свой бісер з сабой. Спатрэбіцца бісер 2-х колераў, па два-тры пакетыкі кожнага. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацерка - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш масіўная яна атрымаецца.

 Кубак мы будзем рабіць адзін. Калі вы хочаце зрабіць свой уласны і забраць яго дадому - бярыце з сабой 15-20 рознакаляровых атласных стужак, даўжынёй 2 метры кожная. Можна дадаць стужкі з узорамі.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698.
Кошт: 7 BYN.

 Калі: 07.10 (субота), у 11:00.

 Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

 Тэлефон для запісу: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

*фота афішы - з нашай этна-вечарыны "Вяселле" ў 2021 годзе.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика