Лекцыя «Нашто пчале ласіныя рогі?»

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 27 кастрычніка (субота) 2018 г., 13:00
Кошт удзелу: 2 р. 00 к. — дарослыя, 1 р. 00 к. — студэнты

У межах выставы, прысвечанай бортніцтву (аб гісторыі і сучаснасці здабычы мёду дзікіх пчол) пройдзе чарговая лекцыя.

Лектар: дырэктар Веткаўскага музея Галіна Рыгораўна Нячаева.

Галіна Рыгораўна прыадкрые для вас сакральную гісторыю з'яўлення пчaлы ў жыцці чалавека, падзеліцца сакрэтамі міфалогіі беларусаў і іншых народнасцяў, звязанай з пчалой. Гэтак жа вы даведаецеся пра семіятычны складнік пчалы ў традыцыйнай беларускай культуры.

Салодкім дадаткам да лекцыі будзе магчымасць дэгустацыі розных гатункаў мёду.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика