Бортнік на дрэве

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 20 кастрычніка (субота) 2018 г., 13:00
Кошт удзелу: 2 р. 00 к.

У філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі пройдзе ўнікальная лекцыя, прысвечаная рамёству з 1000-гадовай гісторыяй!

На ёй вы паглядзіце і даведаецеся аб традыцыях і звычаях бортніцтва, аб відах мёду і яго адрозненнях, як вырабляюцца «прылады працы» бортніка і што рабіць, калі вы сустрэлі ў лесе мядзведзя.

Гэтак жа вас чакае і займальны майстар-клас, на якім вы навучыцеся плесці старадаўнім спосабам «плецень», а таксама самастойна паспрабуеце зрабіць калоду!

Лекцыю правядзе кіраўнік «Братэрства Босых Бортнікаў» Іван Осіпаў. Упаўнату адчуць смак бортніцтва дапамогуць: дзікі мёд, хатні хлеб і травяная гарбата.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика