12 снежня (пятніца) а 16-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "Народная ікона Пасожжа".

На выставе прадстаўлена трыццаць пяць абразоў з розных населеных пунктаў усходу Гомельшчыны - адрозныя паміж сабой мастацкай мовай і спосабам пісьма. Іх агульнае ў тым, што яны створаны непрафесійнымі майстрамі для малазабяспечанага сельскага люду. Такія іконы размяшчаліся на покуцях сялянскіх хат, альбо служылі абшчыннымі іконамі - так званымі Свечамі, што масава распаўсюджаныя на Пасожжы і Падняпроўі з часоў позняга сярэднявечча аж да сёння.

На нашу думку, абразы народных майстроў створаны пад уплывам прафесійных узораў папярэдняй эпохі.

Таму выстава пачынаецца з цудоўнай мастацкай прэамбулы - шасці ікон са збораў Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
Абразы датаваныя XVIII - XIX ст. і паходзяць з розных праваслаўных, уніяцкіх, каталіцкіх храмаў цяперашняй Беларусі, напісаныя ў рознай мастацкай стылістыцы.

Наш праект дазваляе спасцігнуць шырыню мастацкіх поглядаў мясцовых майстроў, зразумець сувязь творцаў і асяродка, для якога яны стваралі абразы, убачыць асаблівую прыцягальнасць культурнага ландшафту нашага рэгіёна.

Выстава створана сумесна з Гомельскай Епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы і Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.

Запрашаем вас на адкрыццё выставы!

Калі: 12.12.2025 у 16:00.

Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны.

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngr0qrxrzjejaindp3jds93hndr0gxyfyy_1.png 
 
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика