Настае магічны калядна-навагодні перыяд!
Наша традыцыйная “Батлейка ў Веткаўскім” сваёй святочнай атмасферай дапаможа зрабіць гэты час сапраўды чароўным! 

 Што будзе ў праграме:

• Мы раскажам вам пра традыцыйны калядны стол і абавязковую калядную страву;

• Спяём калядкі - усе жадаючыя будуць ператварацца ў калядоўшчыкаў і атрымліваць за спевы салодкія пачастункі ;

• Батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” - п’еса па аднаму з самых папулярных біблейскіх сюжэтаў беларускай батлейкі*.

Абавязковы папярэдні запіс!

Даты і месца правядзення:

гомельскі філіял Веткаўскага музея - Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)

25.12 (чацвер), 26.12 (пятніца) і 27.12 (субота) у 12:00

запіс па тэлефоне +375-232-50-96-98 (з 10:00 да 18:30). 

Веткаўскі музей - Ветка, Красная плошча, 5

28.12 (нядзеля) і 30.12 (аўторак) у 12:00 

запіс па тэлефоне +375-2330-42-74-9 (з 10:00 да 18:30). 

Узрост: ад 3х год і да бясконцасці.
Кошт: 10 BYN.
Бясплатна для дзяцей да 5 год (уключна), але абавязкова ў суправаджэнні дарослага.

*Батлейка - беларускі лялечны тэатр. Для пастановак выкарыстоўваецца спецыяльны домік у выглядзе жылля або царквы. Ролі ўсіх ляляк, часцей за ўсё, выконвае адзін батлеечнік.
**Малюнак для ілюстрацыі - з сеціва. 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngr0qrxrzjejaindp3jds93hndr0gxyfyy_1.png 
 
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика