Майстар-клас па вырабе саламянага павука.
Саламяны павук быў традыцыйным упрыгожваннем інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў.
Але ж не толькі і не проста ўпрыгожваннем. Гэта старажытны абярэг, які забяспечваў дабрабыт сям'і і ахоўваў хату ад нячыстай сілы. Лічыцца, у канструкцыі павука, як у лабірынце, блытаецца нячыстая сіла, як бы трапляючы ў пастку. Мяркуюць, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны павук, заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт.
Павука плялі не толькі ў Калядны перыяд, але і перад Вялікаднем.
Яшчэ павука падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых падчас вяселля.
Запрашаем вас на майстар-клас, дзе вы самі зробіце ўласны абярэг.
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30)
Калі: 05.04 (нядзеля) у 11:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 13 BYN

