Напярэдадні Вялікадня запрашаем у філіял Веткаўскага музея на майстар-клас па вырабе Велікоднага вяночка.
Вяночак, які ўяўляе сабой замкнёнае кола, сімвалізуе вечнае жыццё. Велікодны вянок - сімвал перамогі жыцця над смерцю.
Такім вяночкам будзе вельмі дарэчна ўпрыгожыць свой дом да свята, альбо ён можа стаць цудоўным падарункам!
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30).
Калі: 04.04 (субота) у 14:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 13 BYN

