У гэтую пятніцу куратарская лекцыя, на жаль, не адбудзецца.
Будзем чакаць вас у наступную пятніцу (29.03)
Мы працягваем серыю майстар-класаў па ткацтве ў Веткаўскім музеі!
Гэтым разам вы даведаецеся ўсё пра навіванне асновы!
Што гэта за такі працэс, якім чынам навіванне адбываецца, як разлічыць, колькі асновы спатрэбіцца для далейшага выкарыстання. Пасля таго, як высветлім усе гэтыя пытанні, вы самі абавязкова паспрабуеце навіванне на практыцы!
І, канешне, кожны ўдзельнік зможа паткаць на нашых кроснах і зразумее ўласнымі рукамі - што такое ткаць і як гэта рабілі нашыя продкі.
Правядзе майстар-клас Мікола Асмалоўскі, наш супрацоўнік, які ўлюбёны ў ткацтва!
Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс!
Каб запісацца, тэлефануйце +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00)
30.03 (субота) у 11:00. Працягласць - каля двух гадзін.
г. Ветка, Красная плошча, 5.
7 BYN
UPD: Адмена! Спевак не будзе.
У нядзелю 17 сакавіка запрашаем вас на супольныя спеўкі!
Рыхтуемся да Гукання вясны!
Будзем вывучаць і спяваць гукальныя спевы, вясновыя карагоды.
На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.
Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.
Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.
Час правядзення: 17.03 у 13:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: бясплатна.
Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы "Арнаменты Падняпроўя. "Сон і абуджэнне”".
Тэма лекцыі: “Кола веснавых святаў – ад Стрэчання да Духа"
15.03 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
Запытайцеся любога сучаснага чалавека: "Калі пачынаецца вясна?" Адказ, хутчэй за ўсё, будзе - 1-га сакавіка.
Але ці пагадзіліся б з гэтым нашыя продкі? Калі ўвогуле пачыналася вясна ў часы без звыклага нам календара? Чаму ў адносна непрацяглы веснавы перыяд важных святаў больш, чым за ўвесь астатні год? І пры чым тут, нарэшце, неглюбскі "вядзьмедзь"?
Адкажам на ўсе гэтыя пытанні, а таксама паразмаўляем пра ўсе нашы традыцыйныя вясновыя святы на лекцыі ўжо ў гэтую пятніцу.
Лектар: Мікола Асмалоўскі, супрацоўнік Веткаўскага музея.
Мова лекцыі - беларуская.
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 3 BYN.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98
7 сакавіка ў нашым гомельскім філіяле адбылося адкрыццё новай выставы "Арнаменты Падняпроўя: Сон і абуджэнне”.
Гэта ўжо другая выстава, якую мы ладзім у межах праекта "Адкуль родам знакі на нашых ручніках?". Праект паказвае вынік нашай шматгадовай працы, які змяшчае матэрыялы экспедыцыйных і фондавых навуковых даследаванняў ткацкіх традыцый паўднёвага ўсходу Беларусі.
На выставе "Арнаменты Падняпроўя: Сон і абуджэнне” прадстаўлены традыцыйны тэкстыль з вёсак Веткаўскага, Добрушскага, Буда-Кашалёўскага, Касцюковіцкага і Навазыбкаўскага раёнаў. Гэта тканыя і вышытыя ручнікі, абрусы, посцілка, элементы адзення.
Наведаць выставу "Арнаменты Падняпроўя: Сон і абуджэнне” можна ў любы дзень з 9:30 да 18:00
Філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Запрашаем на майстар-клас, каб разам з намі, напярэдадні "Гукання вясны", сплесці з саломы галоўны сімвал - птушку.
Саламяныя вырабы - традыцыйныя ўпрыгожванні інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў. У прасторы філіяла Веткаўскага музея мы ўжо рабілі саламянага павука, які з'яўляецца адным з самых старажытных нашых абярэгаў. А птушачка ў сваю чаргу, акрамя абярэжнай сілы, прыносіць у нашыя дамы вясну і абнаўленне.
Прыходзьце на майстар-клас, каб зрабіць свой уласны абярэг і сімвал вясны!
.
16.03 (субота), у 12:00.
Кошт: 7 BYN.
філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне.
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
Запрашаем на майстар-клас па вырабе гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!
Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер
Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.
А вучыць плесці неглюбскую гарлячку вас будзе наша навуковая супрацоўніца Святлана Петрышэнка, якая сама з'яўляецца неглюбчанкай. Што можа быць яшчэ аўтэнтынчней?
На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.
Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00).
10 BYN.
16.03 (субота), у 11:00.
г. Ветка, Красная плошча, 5
Тэлефон для запісу: +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00)
8 сакавіка Веткаўскі музей і гомельскі філіял музея не працуюць.
А 7 сакавіка ў нас кароткі дзень - працуем да 17:00 (уваход у экспазіцыю да 16:30)
7 сакавіка (чацвер) у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "Арнаменты Падняпроўя: Сон і абуджэнне”.
Падняпроўе – рэгіён найбольш выразных і багатых у сваёй разнастайнасці мастацкіх традыцый абрадавых ручнікоў.
Менавіта арнаментам Падняпроўя мы прысвячаем цэлы праект, пад назвай "Адкуль родам знакі на нашых ручніках?". На першай выставе ў межах гэтага праекту быў прадстаўлены арнамент "Крючча".
І вось надышоў час пазнаёміць вас з наступным знакам - "Сон і абуджэнне"
На белым абрусе, на белявой кашуле, на белым жаночым “платку" і, безумоўна, на ручніку - на ўсім тканым космасе Неглюбкі жывуць "вядзьмедзі”. Яны ж "мядзьведзькі”. Ёсць “бальшыя” і “малыя”, “сляпыя” і “зоркія”. І ўсе яны ходзяць “па мяжы”.
Мядзведзь - архаічны знак звера-татэма. І гэта сон Зямлі.
Калі "вядзьмедзь" – сон Зямлі, то чым узорныя тканіны пазначаюць-выклікаюць яе абуджэнне?
Вадой! “Дзе маці плачэ – там рака цячэ…”. Дарэчы, яшчэ адзін абрадавы локус – калодзежы і крыніцы: “Дзе сястрычанька – там крынічанька”, альбо “там калодзежы…”
У шмат якіх тэкстах Традыцыі можна знайсці рэцэпты ўзнаўлення. У тэкстах тэкстылю, узорнага ткацтва - гэта "сон і абуджэнне". Дзеля таго, каб узнавіць цэласнасць космасу, выратаваць ад энтрапіі забыцця.
Праект "Адкуль родам знакі на нашых ручніках?" прадстаўляе вынік шматгадовай працы музея, які змяшчае матэрыялы экспедыцыйных і фондавых навуковых даследаванняў ткацкіх традыцый паўднёвага ўсходу Беларусі.
Выстава "Арнаменты Падняпроўя: Сон і абуджэнне” працягне знаёміць вас з нашымі неверагоднымі напрацоўкамі, знаходкамі і адкрыццямі за ўвесь гэты час.
Выставачны праект будзе цікавы для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай культурай ды сваімі каранямі.
Запрашаем на сустрэчу з традыцыяй.
Калі: 07.03.2024 у 16:00.
Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Уваход вольны!
+375 232 50-96-98
І, канешне, акрамя лекцыі, мы паўтараем майстар-клас па пашыве тонежскага "кабата" (гарсэта).
Гэты майстар-клас стане лагічным працягам лекцыі "Турава-Мазырскі строй: "лельчыцкія" аспекты". Тут можна будзе практычна азнаёміцца з элементам Турава-Мазырскага строю і паспрабаваць зрабіць яго ўласнаруч.
За час мк зробім лякала, атрымаем гатовыя выкрайкі, уручную намятаем ніткамі. Вам самастойна застанецца толькі сшыць гарсэт на машынцы.
Працягласць: 3-4 гадзіны.
На майстар-клас колькасць месцаў абмежаваная. Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).
Правядуць майстар-клас запрошаныя эксперты - аўтэнтычны убарцкі паляшук Пятро Цалка і рэканструктарка традыцыйных строяў Люба Еўдакіменка
.
03.03 (нядзеля), у 14:00.
Кошт: 20 BYN.
філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
*На афішы кабат з фондаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля
Сябры, мы паўтараем лекцыю, на якую тыдзень таму не ўсе змаглі патрапіць. А яно таго варта!
Запрашаем вас на лекцыю "Турава-Мазырскі строй: "лельчыцкія" аспекты".
Традыцыйны строй - гэта зашыфраваны код нацыі!
І толькі той, хто разумее код традыцыі, у тым ліку і семантычнае значэнне традыцыйнага строя, зможа зразумець народ і самога сябе.
Турава-Мазырскі строй складаны ў сваім гістарычным і этнічным разуменні. Флёру таямнічасці гэтай тэматыцы дадае і тэрыторыя размяшчэння - самае сэрца Убарцкага Палесся (Лельчыцкі раён).
Паспрабуем зразумець жыццё, звычаі і абрады палешука, зразумеем яго душу і тое, у што ён апранаў гэтую душу.
Разгледзім, як на працягу 20 стагоддзя строй мяняўся і ў той жа час захоўваў самыя архаічныя рысы адзення і свае сімвалічна-магічнае прызначэнне.
На лекцыі будзе шмат ілюстрацыйнага матэрыялу, магчымасць паглядзець і нават памацаць традыцыйныя рэчы.
А яшчэ пакажам, як правільна, па ўсім канонам, навівалі намітку паляшучкі!
Бонусам! Пап'ём гарбаты з палескім "багном" і папяём палескія песні з глыбокім сэнсам і гукам!
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).
Правядуць лекцыю запрошаныя эксперты - аўтэнтычны убарцкі паляшук Пятро Цалка і загадчыца навукова-фондавага аддзела Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Таццяна Зыгмантовіч.
03.03 (нядзеля), у 12:00. Працягласць 2 гадзіны.
Кошт: 4 BYN.
філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
*Для афішы выкарыстаныя фотаздымкі Міхася Раманюка з альбома “Беларускае народнае адзенне”.
Майстар-клас па лепцы з гліны 9 сакавіка ў 11:00.
Узрост: ад 12 год.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата ў філіяле музея.
Кошт удзелу: 15 BYN*
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.
Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+5 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру).
Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.
Час правядзення: 09.03 (субота), 11:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Спас Нерукатворны”.
Тэма лекцыі: "Феномен літой іконы ў культуры стараабрадніцтва"
01.03 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
Усім, хто цікавіцца сакральнай культурай, знаёма літая ікона. Разнастайнасць сюжэтаў і іканаграфічных схем здзіўляе, а майстэрства выканання ўражвае смак вытанчаных збіральнікаў.
Хоць шырокае распаўсюджванне літой іконы было абумоўлена менавіта запатрабаванасцю ў простым народным асяроддзі, такі абраз быў забаронены ў афіцыйнай праваслаўнай царкве і захаваўся менавіта ў стараабрадцаў… Дарэчы, самі іконы вырабляліся ў некалькіх вядомых цэнтрах.
Пра гэтыя і іншыя факты, звязаныя з літой іконай, будзем весці размову на нашай куратарскай экскурсіі.
Лектарка: Вольга Афанасьева, магістарка тэалогіі, навуковая супрацоўніца Веткаўскага музея.
Мова лекцыі - руская.
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 3 BYN.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98
Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і яго гомельскім філіяле на САКАВІК:
*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.
Новая выстава:
Адкрыццё выставы "Арнаменты Падняпроўя: сон і абуджэнне"
07.03 (чацвер) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна
Святы:
“Гуканне вясны” - рэканструкцыя архаічнага абраду
23.03 (субота) пачатак у 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна
Экскурсія:
"Спасава Слабада. Стараабрадцы Гомеля" - пешаходная экскурсія па гістарычным раёне Гомеля
31.03 (нядзеля) 12:00, збор каля філіяла Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 6 BYN
Майстар-класы і спевы:
Неглюбская гарлячка (у Гомелі)
02.03 (субота) у 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN
upd: усе месцы занятыя
Лекцыя "Турава-Мазырскі строй: "лельчыцкія" аспекты"
03.03 (нядзеля) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 4 BYN
Майстар-клас па пашыве тонежскага "кабата" (гарсэта)
03.03 (нядзеля) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 20 BYN
Неглюбская гарлячка (у Ветцы)
16.03 (субота) 11:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 10 BYN
Саламяная Жар-птушка
16.03 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN
Майстар-клас па ткацтве
30.03 (субота) 11:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 7 BYN
Лепка з гліны
09.03, 30.03 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)
Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
10.03, 17.03, 31.03 (нядзелі) 13:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна
Куратарскія лекцыі:
"Фенамен літой іконы ў культуры стараабрадніцтва", лектарка Вольга Афанасьева
01.03 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN
"Кола веснавых святаў – ад Стрэчання да Духа", лектар Мікола Асмалоўскі
15.03 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN
"Ой, лелюшкі, да на вусокой горэ...", лектарка Валянціна Сачук
22.03 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN
"Мядзведзі, жабкі, веряб’і і лапкі – істоты і знакі абуджэння зямлі ў ткацтве", лектарка Галіна Нячаева
29.03 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN
Запрашаем на майстар-клас па вырабе гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!
Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.
Гарлячка, зробленая ўласнаруч, можа стаць цудоўным падарункам для вашай маці/сястры/сяброўкі!
На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.
Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
12 BYN.
02.03 (субота), у 12:00.
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)
Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Арнаменты Падняпроўя. "Крючча”".
Тэма лекцыі: "Крючча". Кампазіцыя арнаменту як тэкст".
23.02 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
Кожны артэфакт уяўляе сабой тэкст культуры, бо паказвае на інфармацыю або змяшчае яе ў сабе.
Напрыклад, канатацыю - дадатковыя навуковыя звесткі, што ўсплываюць у нашай памяці.
Або асацыяцыі ў пачуццёвым перажыванні.
Архетыпы: космас, чалавек, звер… Яны жывуць у кожным з нас, і ў рэчы, якія мы ствараем.
Рэч больш вестка, чым прадмет. Дзікае і хатняе, стыхія і культура… Дом, транспарт, уваход-выхад, форма і функцыя, дзяленне, структура рэчы як нараджэнне тэхналогіі… Статыка сіметрыі і дынаміка асіметрыі… Вага, цяжар, лёгкасць – усё з лёгкасцю выклікае нашы пераключэнні з адной сферы – у іншую. Пераносныя значэнні, якія зарадзіліся ў абрадах пераносу рытуальнай рэчы…
Але на будучай лекцыі пагаворым не аб тым. Не зусім аб тым. Хоць і побач: ці можна ў паслядоўнасці арнаментальных элементаў разглядзець розныя знакі, а ў дэкаратыўных прынцыпах кампазіцыі - глыбінны сінтаксіс. Дзе знаходзяцца сведчанні старажытнай значнасці, што аказалася важнымі для нас з эпохі бронзы і раней? І што яшчэ семантычна ў нашым міфа-паэтычным успрыманні свету?
Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.
Мова лекцыі - руская.
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 3 BYN.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98
У нядзелю 25 лютага запрашаем вас на супольныя спеўкі!
Пачынаем рыхтавацца да Гукання вясны!
Будзем вывучаць і спяваць гукальныя спевы, вясновыя карагоды.
На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.
Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.
Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.
Час правядзення: 25.02 у 13:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: бясплатна.
У суботу 24 лютага ў Веткаўскім музеі (што ў Ветцы) зладзім майстар-клас па ткацтве на кроснах.
Падчас майстар-класа вы даведаецеся пра гісторыю і розныя віды ткацтва, з чаго складаюцца і як працуюць кросны.
І, канешне, будзе практычная частка. Кожны ўдзельнік паспрабуе паткаць на нашых кроснах і зразумее ўласнымі рукамі - што такое ткаць і як гэта рабілі нашыя продкі.
Правядзе майстар-клас Мікола Асмалоўскі, наш супрацоўнік, які ўлюбёны ў ткацтва!
Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс!
Каб запісацца, тэлефануйце +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00).
24.02 (субота) у 14:00. Працягласць - каля двух гадзін.
г. Ветка, Красная плошча, 5.
7 BYN
Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы "Мікіта-воін".
Тэма лекцыі: "Мікіта-воін. Прастора іконы".
16.02 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
"У 1989 годзе, падчас экспедыцыі ў стараабрадніцкім пасадзе Новы Крупец, нам паказалі, што на хляву ляжаць рэшткі чаканенага акладу з храмавай іконы.
Сабраўшы абломкі ў сене, мы іх злучылі, як пазл. Гэта аказалася кампазіцыя "Мікіта-воін у жыціі". Нас уразіла "вялікая архітэктура" ў стылях класіцызму і барока, што апынулася пазней характэрнай рысай веткаўскай школы іканапісу.
Паўфантастычны і датыкальны пейзаж таксама злучаў канон і пачуццёвае ўспрыманне свету ў Новы час. Прасторавае рашэнне эпізодаў злучалася ў агульную прастору-час, прадстаўляючы адзіны “кінафільм” падзей. Дынамізм сцэн і натуралізм дэталяў дазвалялі амаль чуць гукі бітваў і рыпанне колаў…
Праз 30 гадоў пасля таго 1989 года, нам сустрэлася ікона "ад нашага акладу". Так, той жа "Мікіта-воін у жыціі"! На жаль, у 2019 гэта былі ўжо толькі фрагменты. Дошку чакала працяглая рэстаўрацыя ў майстэрні музея. Яна і выявіла ў адкрытых акенцах маляўнічыя пейзажы, знаёмыя веткаўскія 'кусцікі' і цяністыя 'дрэвы'. І рэнесансныя, і барочныя будынкі, і фантазіі на тэму архітэктуры часоў Мікіты - балдахінаў над тронамі, і купалападобных дахаў, "турэцкага" каларыту ўласных уражанняў. Хуткі пэндзаль, шырокія мазкі… Нешта рэпартажнае, што ўвайшло і развілося з дынамізму мініяцюр старажытных летапісаў, і што перажываецца зноўку ў падабенстве лёсаў гота IV ст. Мікіты і веткаўскага стараабрадца".
Галіна Нячаева
Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.
Мова лекцыі - руская.
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 3 BYN.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98
Майстар-клас па лепцы з гліны 24 лютага ў 11:00.
Будзем рабіць свістулькі! Таму па часе гэта зойме больш за дзве гадзіны, і кошт складзе 20 рублёў.
Узрост: ад 12 год.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата ў філіяле музея.
Кошт удзелу: 20 BYN*
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.
Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+5 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру).
Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.
Час правядзення: 24.02 (субота), 11:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
© Copyright з 2013 года.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі (!) з актыўнай спасылкай на сайт-крыніцу.