Навіны

frame_4673.jpg

Запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе "Шлях крыжа", якая прадстаўлена ў нашым гомельскім філіяле.

Куратарская - гэта экскурсія ад аўтара выставы, на якой вы даведаецеся пра ўсе сэнсы, закладзеныя ў выставачны праект.

Выстава "Шлях крыжа" расказвае пра месца крыжа (аднаго з першых сімвалаў чалавецтва) ва ўсіх праяўленнях жыццядзейнасці чалавека. Ад нараджэння, праз увесь жыццёвы шлях, да пахавання.

Гэтым разам куратарскую экскурсію правядзе суаўтар выставы, навуковая супрацоўніца музея, магістр тэалогіі Вольга Афанасьева.

Мова экскурсіі - руская.

*Відэазапісу экскурсіі не будзе.

Колькасць месцаў абмежаваная.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98(з 9:30 да 18:00).

Калі: 23.11 (субота), у 12:00
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 7 BYN
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00) 

Frame_4676.jpg

У суботу 16 лістапада ў філіяле Веткаўскага музея мы зладзім майстар-клас "Дзявочы вяночак". 

На майстар-класе вы навучыцеся рабіць традыцыйны вясельны вянок, які цяпер, у сучасным жыцці, можна лёгка адаптаваць пад аксесуар для вечарыны ці фотасесіі, альбо сапраўды выкарыстаць як цікавы акцэнт на сваім вяселлі!

Для таго, каб зрабіць такі вянок цалкам, спатрэбіцца не адна гадзіна. Таму падчас майстар-класа вы зробіце некалькі элементаў для будучага вяночка і дазбіраць яго зможаце ўжо самастойна.

З сабой на майстар-клас бярыце абадок (абруч) для галавы, той, што з цвёрдым каркасам. 

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698. 
 
Кошт: 12 BYN.

Калі: 16.11 (субота), у 12:00.

Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4А (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Тэлефон для запісу: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00) 

7 лістапада Веткаўскі музей і філіял музея ў Гомелі працуюць да 17:00. Уваход у экспазіцыю да 16:30.

instagram_post_-_160.jpg

Працягваем цыкл майстар-класаў па абрадавай ляльцы!

У лістападзе мы зробім абярэжную ляльку "На шчасце"!

Гэта лялька мае цікавую адметнасць, якая адразу ж кідаецца ў вочы - доўгую-доўгую касу. І не проста так. Бо каса - сімвал дзявочай сілы, прыгажосці, добрага здароўя і шчаслівай долі.

Такая доўгакосая лялька з'яўляецца талісманам і абярэгам для маленькіх дзяўчатак, маладых дзяўчат і замужніх жанчын. Абярэгам іх шчасця!

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

*Гатовую ляльку "На шчасце" можна набыць у сувенірных крамках музея ў Ветцы і нашага гомельскага філіяла.

Калі: 09.11 (субота), у 14:00.
Кошт: 7 BYN.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла). 

Frame_4645.jpg

У нядзелю 3 лістапада запрашаем вас на заняткі па традыцыйных спевах!

Восень - гэта той час, калі спраўлялі вяселлі! Таму ў лістападзе мы будзем вывучаць і спяваць традыцыйныя вясельныя песні!

Развучым песні Ельскага, Жыткавіцкага і Калінкавіцкага раёнаў.

На занятках "Школкі традыцыйных спеваў" няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні. Мы лёгка і весела вучым нашы традыцыйныя песні

Такія супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

Час правядзення: 03.11 у 13:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

Frame_4647.jpg

Майстар-клас па лепцы з гліны 9 лістапада ў 11:00.

Узрост: ад 12 год (да 12-ці абавязкова суправаджэнне дарослага)

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата наяўнымі ў філіяле музея.

Кошт удзелу: 15 BYN*
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.

Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+5 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру). Абпаленыя вырабы можна будзе забраць праз 3-4 тыдні.

Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.

Час правядзення: 09.11 (субота), 11:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

Frame_4635.jpg

Запрашаем на майстар-клас па пляценні гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

Гарлячка, зробленая ўласнаруч, можа стаць цудоўным падарункам як для сябе, так і для вашай маці/сястры/сяброўкі!

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)

Кошт: 12 BYN.

02.11 (субота), у 11:00.

г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)

frame_402_4.jpg

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і гомельскім філіяле музея на ЛІСТАПАД:

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.
 
Экскурсіі (абавязковы папярэдні запіс):
Экскурсія па выставе "Шлях крыжа"
23.11 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Экскурсія па выставе "Адкуль родам знакі на нашых ручніках? Хрэст"
30.11 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Майстар-класы (абавязковы папярэдні запіс) і спевы:
Неглюбская гарлячка ў Гомелі
02.11 (субота) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN

Лялька "На шчасце"
09.11 (субота) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Дзявочы вяночак
16.11 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN

Неглюбская гарлячка ў Ветцы
24.11 (нядзеля) 11:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 12 BYN

Лепка з гліны
09.11, 23.11 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)

Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
у выходныя дні (сачыце за падрабязным анонсам), філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

frame_4610_0.jpg

У суботу 26 кастрычніка запрашаем вас на майстар-клас па традыцыйных спевах!

Кастрычнік - час, калі ў вясковых хатах ладзіліся вячоркі. На іх жанчыны збіраліся разам, каб усёй талакой працаваць - прасці кудзелю, запраўляць кросны, рыхтаваць матэрыял для будучага працэсу ткацтва, якім займаліся да вясны, да пачатку новага "агароднага" сезону. І падчас гэтай працы жанчыны спявалі кудзельныя песні.

Менавіта такія абрадавыя кудзельныя песні мы і вывучаем на супольных спеўках.

На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні. Мы лёгка і весела вучым нашы традыцыйныя песні

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

Час правядзення: 26.10 у 15:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

 

Frame_4672.png

Запрашаем на куратарскую экскурсію па новай выставе "Адкуль родам знакі на нашых ручніках? Хрэст", якая прадстаўлена ў нашым гомельскім філіяле.

Мы звыклі разглядаць крыж унутры хрысціянскай традыцыі, але ж знак крыжа значна старэй за хрысціянства і іншыя сучасныя рэлігіі. Ён з'яўляўся ўніверсальнай катэгорыяй для ўсіх культур, сведчанне чаму адбілася ў ткацкай традыцыі, захавалася ў арнаментах на нашых ручніках.

Ручнік - гэта вытканы тэкст. Пра што хацелі расказаць нашы продкі, вытыкаючы на палатне крыжы, ці як іх называлі ў Неглюбцы "хрясты"?

Пра гэта наша новая выстава, бліжэй пазнаёміцца з каторай прапануем на куратарскай экскурсіі!

Куратарскую экскурсію правядзе лепшая ў свеце знаўца арнаментаў нашага рэгіёна, другі дырэктар Веткаўскага музея, мастацтвазнаўца Галіна Рыгораўна Нячаева.

У сваёй практыцы мы звычайна праводзім аглядныя экскурсіі па музеі, дзе расказваем вам пра ўсе экспазіцыі ў агульных рысах.

Але ж кожная выстава - гэта невычэрпная тэма для аповедаў, знаёмства з якой можна працягваць доўга і глыбока.
І нам заўсёды хочацца расказаць вам на багата больш, чым паспяваем.

Таму мы распачалі куратарскія экскурсіі.
Гэта паглыбленыя экскурсіі па адной выставе, якія праводзяць самі аўтары гэтых выстаў.


*Відэазапісу экскурсіі не будзе.

Колькасць месцаў абмежаваная - 10 чалавек.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 27.10 (нядзеля), у 14:00
Працягласць: 60-80 хвілін
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея,г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 7 BYN
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)

 

IMG_6009 _средний_размер.png

18 і 19 кастрычніка адбылася трэцяя навуковая канферэнцыя, прысвечаная стараабрадніцтву: «"Дабы не предати небытию надобные вещи". Стараабрадніцтва як гісторыка-культурны феномен».

IMG_5883 _средний_размер.png 

IMG_5876 _средний_размер.png

Веткаўскі музей як навуковы цэнтр, які займаецца даследаваннем стараабрадніцтва, У 2022 годзе выступіў ініцыятарам і арганізатарам канферэнцыі, прысвечанай вывучэнню стараабрадніцтва як гісторыка-культурнага феномена. І вось ужо трэці год запар мы праводзім гэтую навуковую канферэнцыю.

IMG_5903 _средний_размер.png 

IMG_5917 _средний_размер.png

IMG_5970 _средний_размер.png

У гэтым годзе ў канферэнцыі ўзяла ўдзел больш за 20 навукоўцаў, даклады і выступы якіх былі падзеленыя на 4 секцыі: "Гісторыя", "Іканапіс", "Кніжная культура" і "Антрапалогія. Этнаграфія. Архітэктура". Менавіта так: шырока і глыбока, з розных бакоў мы даследуем стараабрадніцтва.

IMG_5988 _средний_размер.png

IMG_5953 _средний_размер.png

Пятніца 18 кастрычніка была суцэльна навуковым днём: удзельнікі чыталі, слухалі і абмяркоўвалі даклады.

А ў суботу мы пагружалі нашых гасцей у тэму стараабрадніцтва праз экскурсіі: па экспазіцыях музея ў Ветцы, нашага філіяла ў Гомелі. Завіталі ў стараабрадніцкую (дакладней, древлеправаслаўную) Спаса-Прабражэнскую царкву, дзе нас сустрэў яе настаяцель айцец Сергій (ён таксама ўдзельнічаў у канферэнцыі ў якасці суаўтара даклада), і расказаў пра гісторыю храма.

IMG_6051 _средний_размер.png 

IMG_6141 _средний_размер.png

IMG_6148 _средний_размер.png

IMG_6113 _средний_размер.png

IMG_6083 _средний_размер.png

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў.

Зборнікі дакладаў двух папярэдніх канферэнцый можна набыць у Веткаўскім музеі і нашым гомельскім філіяле. 

IMG_6166 _средний_размер.png

У свой час, Ветка, з’яўляючыся часткай Рэчы Паспалітай, стала прытулкам для вернікаў, якія не прынялі новыя рэформы ў Рускай праваслаўнай царкве, за што падвергліся ганенням у Маскоўскім царстве. А на нашай зямлі яны маглі жыць у бяспецы і вольна "служыць па старому". З часам Ветка стала магутным духоўным цэнтрам страабрадніцтва, і паспрыяла не толькі захаванню гэтай цікавай самабытнай культуры, але і яе росквіту. Таму натуральна, што Веткаўскі музей не проста намагаецца зберагчы памяць пра тое мінулае, якое мы ведаем, але больш глыбока даследаваць сваю гісторыю.

Frame_35.jpg

Запрашаем на майстар-клас па вырабе гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер.

Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

А вучыць плесці неглюбскую гарлячку вас будзе наша навуковая супрацоўніца Святлана Петрышэнка, якая сама з'яўляецца неглюбчанкай. Што можа быць яшчэ аўтэнтынчней?

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але вы можаце ўзяць і свой - спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў, па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00).

Кошт: 12 BYN.

Калі: 27.10 (нядзеля), у 11:00.

Дзе: г. Ветка, Красная плошча, 5
Тэлефон для запісу: +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00)

Instagram_post_-_137.jpg

Мы паўтараем акцыю, прымеркаваную да Рэспубліканскага тыдня бацькоўскай любові "У музей усёй сям'ёй".

20 кастрычніка сем'і з дзецьмі могуць наведаць Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял бясплатна.

*Бясплатныя ўваходныя квіткі. Калі захочаце ўзяць экскурсію, то працу экскурсавода трэба будзе аплаціць (14 рублёў у Веткаўскім музеі і 8 рублёў у нашым гомельскім філіяле).

Акцыя распаўсюджваецца на сем’і з дзецьмі любога складу: гэта можа быць толькі маці альбо тата з дзецьмі, мама + тата + дзеці. Узрост і колькасць дзяцей не мае абмежаванняў.

**Акцыя не распаўсюджваецца на экскурсійныя групы.

Выдатная нагода, каб правесці час разам. І, напрыклад, наведаць музей усёй сям'ёй.

Веткаўскі музей
г. Ветка, Красная плошча, 5 (з 9.00 да 18.00 - уваход у экспазіцыю да 17:30)
+375(2330)4-27-49

філіял Веткаўскага музея
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (з 9:30 да 18:00 - уваход у экспазіцыю да 17:30).
+375(0232) 50-96-97.

*На фота сям’я з вёскі Неглюбка (Веткаўскі раён).

jR7Kr5oczbk.jpg

У нядзелю 20 кастрычніка запрашаем вас на майстар-клас па традыцыйных спевах! 

Кастрычнік - час, калі ў вясковых хатах ладзіліся вячоркі. На іх жанчыны збіраліся разам, каб усёй талакой працаваць - прасці кудзелю, запраўляць кросны, рыхтаваць матэрыял для будучага працэсу ткацтва, якім займаліся да вясны, да пачатку новага "агароднага" сезону. І падчас гэтай працы жанчыны спявалі кудзельныя песні.

Менавіта такія абрадавыя кудзельныя песні мы і вывучаем на супольных спеўках.


На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні. Мы лёгка і весела вучым нашы традыцыйныя песні 

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

Час правядзення: 20.10 у 14:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна

 

Ck8Z2M17JDQ.jpg

Веткаўскі музей з задавальненнем далучаецца да Рэспубліканскага тыдня бацькоўскай любові "У музей усёй сям'ёй".

16 кастрычніка сем'і з дзецьмі могуць наведаць Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял бясплатна.

*Бясплатныя ўваходныя квіткі. Калі захочаце ўзяць экскурсію, то працу экскурсавода трэба будзе аплаціць (14 рублёў у Веткаўскім музеі і 8 рублёў у нашым гомельскім філіяле).

Акцыя распаўсюджваецца на сем’і з дзецьмі любога складу: гэта можа быць толькі маці альбо тата з дзецьмі, мама + тата + дзеці. Узрост і колькасць дзяцей не мае абмежаванняў.  

Выдатная нагода, каб правесці час разам. І, напрыклад, наведаць музей усёй сям'ёй.
 
Веткаўскі музей
г. Ветка, Красная плошча, 5 (з 9.00 да 18.00 - уваход у экспазіцыю да 17:30)
+375(2330)4-27-49

філіял Веткаўскага музея
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (з 9:30 да 18:00 - уваход у экспазіцыю да 17:30).
+375(0232) 50-96-97.

*На фота сям’я з вёскі Неглюбка (Веткаўскі раён).

a9OFq7Vxv4Q.jpg

У нядзелю 13 кастрычніка запрашаем вас на супольныя спеўкі!

Мы працягваем рыхтавацца да вечарыны кастрычніка - "Кудзельных вячорак". І будзем вывучаць і спяваць тэматычныя абрадавыя песні.

На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

Час правядзення: 13.10 у 15:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

z4ApiGSfyfo.jpg

Працягваем цыкл майстар-класаў па абрадавай ляльцы!

Лялька кастрычніка - “Берагіня”.

Берагіня - абярэжная лялька, што ахоўвае хату ад злых сіл, а сям’ю ад сварак і хвароб.

У руцэ Берагіня трымае “мяшочак шчасця” з насеннем сланечніка. Сланечнік - сімвал сонца і багацця.

Такая лялька будзе выдатным падарункам-пажаданнем дабрабыту, радасці, шчасця.

*Лялька, што на фотаздымку, прадаецца ў сувенірнай крамцы нашага гомельскага філіяла.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 19.10 (субота), у 12:00.
Кошт: 7 BYN.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Frame_4647.jpg

Майстар-клас па лепцы з гліны 19 кастрычніка ў 11:00.

Узрост: ад 12 год (да 12-ці абавязкова суправаджэнне дарослага)

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата наяўнымі ў філіяле музея.

Кошт удзелу: 15 BYN*
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.

Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+5 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру). Абпаленыя вырабы можна будзе забраць праз 3-4 тыдні.

Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.

Час правядзення: 19.10 (субота), 11:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

v4Y36dThotM.jpg

Запрашаем на куратарскую экскурсію па новай выставе "Шлях крыжа", якая прадстаўлена ў нашым гомельскім філіяле.

Куратарская - гэта экскурсія ад аўтара выставы, на якой ён раскажа пра ўсе сэнсы, закладзеныя ў выставачны праект.

"Шлях крыжа" - пра месца крыжа (аднаго з першых сімвалаў чалавецтва) ва ўсіх праяўленнях жыццядзейнасці чалавека. Ад нараджэння, праз увесь жыццёвы шлях, да пахавання.

Чаму крыж і да хрысціянства быў важным сімвалам для чалавецтва? Чым адрозніваюцца іконы стараабрадніцкія ад праваслаўных беларускіх? Чаму на надмагільны крыж мы вешаем ручнікі? Якое месца крыж займае ў жыцці простых людзей, з якімі мы знаёмімся ў экспедыцыях? Якія малітвы героі нашых экспедыцый прысвячалі крыжу? Усе адказы на экскурсіі.

Куратарскую экскурсію правядзе навуковы супрацоўнік музея, мастак-рэстаўратар, бакалаўр багаслоўя Андрэй Скідан.

*Куратарская экскурсія па канкрэтнай выставе будзе праходзіць раз на месяц. Відэазапісу экскурсіі не будзе.

Колькасць месцаў абмежаваная - 15 чалавек.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

 Калі: 13.10 (нядзеля), у 13:00
 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 7 BYN

 Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)

 

WF3qCRiYNEr63HEhlEIDixLlyA2GdTzt5FsfiBhbid3rVUKITCWsUzl8gFSFrp9cpYhsos8D_7wpZa97IeWyBWPG.jpg

Змены ў наведванні Веткаўскага музея (што ў Ветцы):

па панядзелках - толькі самастойнае наведванне;
з аўторка па нядзелю - і самастойнае наведванне, і экскурсійнае абслугоўванне.

У нашым гомельскім філіяле экскурсійнае абслугоўванне даступнае ў любы дзень.

Калі вы хочаце наведаць музей у Ветцы ці наш гомельскі філіял з экскурсіяй, лепш загадзя запісацца.
Так для вас дакладна будзе экскурсавод і вам не прыйдзецца чакаць.

Тэлефоны для запісу:

Веткаўскі музей
г. Ветка, Красная плошча, 5
+375 2330 42749 (з 9:00 да 18:00)

Філіял Веткаўскага музея
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
+375 232 509698 (з 9:30 да 18:00)

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика