Навіны

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і гомельскім філіяле музея на МАЙ:

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Новыя выставы:
Адкрыццё выставы "Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы"
03.05 (пятніца) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Адкрыццё выставы ў Мірскім замку "Міколіна трава"
22.05 (серада), музей «Замкавы комплекс «Мір», г.п.Мір, Гродзенская вобл.
кошт: бясплатна

Выстава аднаго дня "Казачны сусвет"
25.05 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Ноч музеяў - 2024:
У межах міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" зладзім імпрэзу "Магія пляцення"
18.05 (субота), пачатак у 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна / данат (ахвяраванне) любога памеру

Экскурсія:
"Спасава Слабада. Стараабрадцы Гомеля" - пешаходная экскурсія па гістарычным раёне Гомеля
25.05 (субота) 10:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 6 BYN
upd: усе месцы занятыя

Майстар-класы і спевы:
 Роспіс велікодных яек
04.05 (субота) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

 Неглюбская гарлячка
11.05 (субота) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN

 Лепка з гліны
11.05, 25.05 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)

 Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
12.05, 26.05 (нядзелі) 13:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Куратарскія лекцыі:
"Велес - Уласій - Салавей - выспы Салавецкія... Этымалогіі, архетыпы, вершы", лектарка Галіна Нячаева
03.05 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

"Крыніцы, калодзежы, божае вока і хтанічны свет...", лектары Галіна Нячаева і Мікола Асмалоўскі
10.05 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

"Іаан Багаслоў у маўчанні. Таямніца левага і правага", лектарка Галіна Нячаева
24.05 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

“Евангелле і евангелісты. Роля Святога Пісання і вобразы евангелістаў у стараабрадніцкай традыцыі”, лектарка Вольга Афанасьева
31.05 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

Таксама скарочаны дзень будзе 30 красавіка.
Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял будуць працаваць да 17:00 (уваход у экспазіцыю да 16:30).

У маі Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял будуць выходныя 5 мая на Вялікдзень і 14 мая на Радаўніцу.

А таксама будуць скарочаныя дні 1, 4, 8, 9 і 13 мая. У гэтыя дні мы працуем да 17:00 (уваход у экспазіцыю да 16:30).

Frame_4639.jpg

Экскурсія па Спасавай слабадзе - адным з самых цікавых гістарычных раёнах Гомеля.

З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава слабада быў месцам пражывання стараабрадцаў. Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.

Падчас экскурсіі мы:
- разгледзім гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну;
- абмяркуем гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні;
- з дазволу настаяцеля стараабрадніцкай Спаса-Праабражэнскай царквы, айца Сергія, патрапім у сам храм.

Экскурсійны маршрут "Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсіі будзе дырэктар музея Юрый Катляроў.

! Колькасць месцаў абмежаваная - 15 чалавек. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98.

!! Падчас экскурсіі мы наведаем стараабрадніцкі Спаса-Праабражэнскі храм. Для тых, хто хоча наведаць сам храм, пажадана адпаведна апрануцца: жанчынам - сукенка/спадніца ніжэй за калена, хустка, доўгія рукавы; мужчынам - доўгія нагавіцы (не шорты), доўгія рукавы.

25.05 у 10:00
Збор у філіяле Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 6 BYN
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98

 

Frame_4609.jpg

У нядзелю 21 красавіка запрашаем вас на супольныя спеўкі!

Будзем вывучаць і спяваць бытавыя і стрэльныя спевы!

На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

 Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

 Час правядзення: 21.04 у 13:00.

 Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

8b4BOfbGfIY.jpg

UPD: на 27.04 засталося 1 месца!

Неад'емным атрыбутам святкавання Вялікадня з'яўляецца яйка, таму прапануем завітаць на майстар-класы ў філіял Веткаўскага музея, дзе мы пры дапамозе свечак, воску і фарбаў размалюем велікодныя яйкі!

З сабой неабходна ўзяць 2 белыя звараныя яйкі!
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

 27.04 у 14:00 і 04.05 у 11:00
Кошт: 7 BYN

 філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла) 

3aFx043EKMw.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах новай выставы "Брама".

 Тэма лекцыі: “Поднимите врата, верхи ваши”.

 19.04 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Які цар уваходзіць праз царскую браму праваслаўнага храма? І чаму асноўны канон выяў на гэтай браме змяшчае зусім не асоб царскіх крывей? Пра гэта паспрабуем пагутарыць на куратарскай лекцыі.

Ну, і не быў бы Веткаўскі музей сабою, калі б не звязалася тэма царкоўнага і народнага. Паразважаем, наколькі традыцыйнае разуменне брамы, як архетыпа ўваходу ў міфалогіі беларусаў адпавядае старажытнабіблейскім уяўленням і царкоўнай літургічнай практыцы.

 Лектар: Андрэй Скідан, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея.

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

MkeDZ-PxrbQ.jpg

Мы працягваем серыю майстар-класаў па ткацтве ў Веткаўскім музеі!

Гэтым разам мы пакажам, а вы паспрабуеце - запраўляць аснову ў кросны!

Паспрабуйце ўласнымі рукамі - што такое ткаць і як гэта рабілі нашыя продкі!

 Правядзе майстар-клас Мікола Асмалоўскі, наш супрацоўнік, які ўлюбёны ў ткацтва!

Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс!
Каб запісацца, тэлефануйце +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00), ці пішыце тут у асабістыя паведамленні.

 28.04 (нядзеля) у 14:00. Працягласць - паўтары гадзіны.

 г. Ветка, Красная плошча, 5.

7 BYN

Frame_4609.jpg

У нядзелю 14 красавіка запрашаем вас на супольныя спеўкі!

Будзем вывучаць і спяваць бытавыя і стрэльныя спевы!

На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

 Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

 Час правядзення: 14.04 у 13:00.

 Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

ypQPWyHe9AI.jpg

 Майстар-клас па вырабе САЛАМЯНАГА ПАВУКА

 Саламяны павук быў традыцыйным упрыгожваннем інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў.

Але ж не толькі і не проста ўпрыгожваннем. Гэта старажытны АБЯРЭГ, які забяспечваў дабрабыт сям'і і ахоўваў хату ад нячыстай сілы. Меркавалі, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны павук, заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт.

Павука падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых падчас вяселля.

Запрашаем вас на майстар-клас, дзе вы самі зробіце ўласны абярэг.

Узрост: дзеці ад 12 год і дарослыя.
Колькасць месцаў абмежаваная. Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
.

 20.04 (субота) у 11:00. Працягласць 1,5-2 гадзіны.

Кошт: 12 BYN.

 філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Instagram_post_-_156.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Пляценне. Тэхналогія як магія".

 Тэма лекцыі: "Сусветы памерам у далонь".

 12.04 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Канцэпцыя выставы "Пляценне. Тэхналогія як магія" змяшчае некалькі звязаных ідэй. Адна з іх - мабільнасць.

Мабільная каменная сякера і мабільны тэлефон, кішэнная кніга і літая іконка - падобны адзін аднаму. Яны захавальнікі і выразнікі інфармацыі, адначасова - сродкі сувязі і абмену. Яны - каштоўнасці і сімвалы. Яны - звястуны ідэй і дасягненняў. Яны былі ў эпохі мегалітаў і будуць у эпохі індустрыяльных гігантаў. Яны бліжэй за ўсё да інтымнага дзіцячага ў чалавеку і да вышэйшага майстэрства.

Вынаходства "рэчы з сабой" мае вопыт дзясяткаў тысячагоддзяў. Тады ж прыдумалі і "чахлы". Кожная рэч, апроч яе функцый, формы, стылю, у архетыпе - мадэль свету. Маленькія артэфакты - мікрамадэлі сусвету. Прашчуры цацак і гаджэтаў - і вечныя ідэі ў іх аснове.

Сёння мы гаворым пра мікракосмы, выбудаваныя ў меры далоні. У дызайне далоні, у эрганоміцы далоні, у антрапаморфнасці далоні, у мысленні далоні.

Што злучае нас і нашы прадметы праз стагоддзі і тысячагоддзі?
Сусветы памерам у далонь.

 Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Мова лекцыі - руская.

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Frame_4644.jpg

 Запрашаем на майстар-клас па вырабе гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер  Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

А вучыць плесці неглюбскую гарлячку вас будзе наша навуковая супрацоўніца Святлана Петрышэнка, якая сама з'яўляецца неглюбчанкай. Што можа быць яшчэ аўтэнтынчней?

 На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00).

Кошт: 10 BYN.

 Калі: 14.04 (нядзеля), у 11:00.

 Дзе: г. Ветка, Красная плошча, 5
 Тэлефон для запісу: +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00)

H9mDm0XbHGA.jpg

5 красавіка (пятніца) ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы «Брама».

У 1895 годзе адзін з першых даследчыкаў Веткі М.І. Лілееў апісаў цікавую гісторыю. Сутнасць яго апавядання ў тым, што ў 1695 годзе ў Веткаўскую Пакроўскую царкву з Калугі даставілі дарэформенны (да рэформы Нікана, што раскалола Рускую праваслаўную царкву) іканастас XVI ці XVII стагоддзя.

У 1735 годзе Ветка была спустошана. З дарэформеннага іканастаса змаглі выратаваць толькі Царскую браму, бакавыя дзверы і чатыры абразы. Іх перавезлі ў Свяцк.

У 1910-м, са спыненнем пераследу стараабрадцаў, у Свяцкім пасадзе пабудавалі драўляную Успенскую царкву. Магчыма, нейкія выявы з першага іканастаса перанесеныя былі туды.

9 ліпеня 1983 г. супрацоўнікі Веткаўскага музея паехалі ў Свяцк… Староста Успенскай царквы дазволіў забрацца на яе гарышча, дзе ляжалі некалькі старых ікон, агледзець іх. Паколькі гэта былі ўжо чорныя дошкі з маляўнічым пластом, які лупіцца, не прыдатныя для выкарыстання ў храме, дазволіў узяць некалькі ў музей.
Сярод гэтых артэфактаў аказалася і створка Царскай брамы. У цемры счарнелага пакосту праглядаўся жывапіс. А што, калі гэта створка з таго самага іканастаса, што везлі ў 1695 г. цёмнымі калужскімі лясамі?

Ужо ў 2000-х, калі нам удалося арганізаваць сваю рэстаўрацыйную майстэрню, мы адважыліся раскрываць жывапіс гэтай створкі. Нібыта, адкрывалася XVII стагоддзе!

У 2022 годзе мы задумалі працяг праекта. І пачалі збіраць навершы Царскай брамы. Спачатку здавалася, што іх, стараабрадніцкіх, увогуле ў нашых мясцінах не захавалася... Але, на шчасце, уцалелі!

Людзі адгукнуліся і сталі дапамагаць - і гэтая прыгажосць чалавечага ўдзелу, мабыць, самы прыгожы вынік нашага даследавання, рэстаўрацыйнай падрыхтоўкі і прадстаўлення вам твораў нашых продкаў-мастакоў. У гэтай прыгожай працы - сіла іх духу.
А створка са Свяцка злучыла нас.

 Запрашаем вас на адкрыццё выставы, якая вядзе нас у гісторыю XVII стагоддзя, і да якой маеце дачыненне вы, нашы дарагія наведвальнікі і ўвогуле сябры Веткаўскага музея.

 Калі: 05.04.2024 у 16:00.

 Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны!

 +375 232 50-96-98

 

wj5GnO6vNO8.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы "Арнаменты Падняпроўя. "Сон і абуджэнне”".

 Тэма лекцыі: “Запалю я куль саломы: Дабравешчанне ў народнай традыцыі"

 05.04 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

У цыкле веснавых святаў Дабравешчанне (Благавешчанне, Звеставанне) займае асобнае, вельмі важнае месца. З гэтым святам звязана багата прыкмет і павер'яў.

У нашым рэгіёне менавіта Дабравешчанне мае шэраг цікавых адметнасцяў. Якія яны, з чым звязаныя і чаму дажылі бадай да нашых дзён пагаворым на куратарскай лекцыі.

 Лектар: Мікола Асмалоўскі, супрацоўнік Веткаўскага музея.

Мова лекцыі - беларуская.

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

1oHe9KWXhjM.jpg

У нядзелю 7 красавіка ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца святочная лекцыя "Дабравешчанне".

Надыходзячая вясна прыносіць з сабой абнаўленне і адраджэнне прыроды, ажыццяўленне нашых спадзяванняў і надзей.

Свята Дабравешчання, якое кожны год мы адзначаем 7 красавіка, таксама звязана з абнаўленнем чалавека і надзеяй на ўвасабленне ў яго жыцці богапрыпадабнення.

Невыпадкова евангелісты запісалі свае апавяданні Добрай весткі, якія ўваходзяць у Новы Запавет.

Мы ж звернемся да мовы іконы падчас нашай лекцыі ў прасторы новай тэматычнай выставы "Брама" і паспрабуем паглыбіцца ў таемныя сэнсы.

 Запрашаем на лекцыю!

Правядзе лекцыю навуковая супрацоўніца Веткаўскага музея, магістарка тэалогіі Вольга Афанасьева.

Мова лекцыі - руская.

07.04 (нядзеля) у 14:00
 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 4 BYN.

 Тэлефон музея: +375 (232) 50-96-98

Запіс не патрэбны.

Frame_4635.jpg

 Запрашаем на майстар-клас па вырабе гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер  Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

Гарлячка, зробленая ўласнаруч, можа стаць цудоўным падарункам як для сябе, так і для вашай маці/сястры/сяброўкі!

 На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

12 BYN.

 06.04 (субота), у 12:00.

 г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
 Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)

IfFn_z0p8RE.jpg

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і гомельскім філіяле музея на КРАСАВІК:

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Новая выстава:
Адкрыццё выставы "Врата"
05.04 (пятніца) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Экскурсіі:
"Спасава Слабада. Стараабрадцы Гомеля" - пешаходная экскурсія па гістарычным раёне Гомеля
13.04 і 27.04 (суботы) 10:00, збор каля філіяла Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 6 BYN
UPD: на 13.04 вольных месцаў ужо няма

Майстар-класы і спевы:
Неглюбская гарлячка (у Гомелі)
06.04 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN

Неглюбская гарлячка (у Ветцы)
13.04 (субота) 11:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 10 BYN

Саламяны павук
20.04 (субота) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN

Роспіс велікодных яек
27.04 (субота) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Майстар-клас па ткацтве
28.04 (нядзеля) 14:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 7 BYN

Лепка з гліны
13.04, 27.04 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)

Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
14.04, 21.04, 28.04 (нядзелі) 13:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Святочная лекцыя:
"Дабравешчанне", лектарка Вольга Афанасьева
07.04 (нядзеля) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 4 BYN

Куратарскія лекцыі:
"Запалю я куль саломы: Дабравешчанне ў народнай традыцыі",
лектар Мікола Асмалоўскі
05.04 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

"Сусветы памерам у далонь", лектарка Галіна Нячаева
12.04 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

“Поднимите врата, верхи ваши”, лектар Андрэй Скідан
19.04 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

"Загадкі - навучанне кодам культуры", лектарка Галіна Нячаева
26.04 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

Frame_4609.jpg

АДМЕНА! Спевак 31.03 не будзе.

У нядзелю 31 сакавіка запрашаем вас на супольныя спеўкі!

Будзем вывучаць і спяваць бытавыя і стрэльныя спевы!

На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

 Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

 Час правядзення: 31.03 у 13:00.

 Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

photo_2024-03-26_14-52-52.jpg

Сябры, мы рады абвясціць, што пачынаем вадзіць экскурсіі па адным з самых цікаўных гістарычных раёнах Гомеля - па Спасавай слабадзе.

З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава слабада быў месцам пражывання стараабрадцаў. Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.

Падчас экскурсіі мы:
- разгледзім гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну;
- абмяркуем гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні;
- з дазволу настаяцеля стараабрадніцкай Спаса-Праабражэнскай царквы, айца Сергія, патрапім у сам храм.

Экускурсійны маршрут "Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсіі будзе дырэктар музея Юрый Катляроў.

Запрашаем вас на бліжэйшую экскурсію, якая адбудзецца ўжо ў гэтую нядзелю!

 Колькасць месцаў абмежаваная - 10 чалавек. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98.

31.03 у 12:00
Збор каля філіяла Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 6 BYN
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98

Instagram_post_-_149.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Арнаменты Падняпроўя. Сон і абуджэнне".

 Тэма лекцыі: ""Мядзведзі, жабкі, веряб’і і лапкі" – істоты і знакі абуджэння зямлі ў ткацтве".

 29.03 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Чаму ў назвах арнаментаў жывуць паўзуны, земнаводныя, насякомыя, дзікія і хатнія звяры, птушкі і рыбы?

Калі пачытаць пра звычаі і міфалагічныя ўяўленні, то стане зразумелым, што выявы жывёл утрымліваюцца ў генетычнай памяці традыцыі: у мове, кніжнасці, фальклоры, павер'ях, абрадах, іканаграфіі.

Жывёлы выступаюць як выявы міфалагічнай карціны свету. У культуралагічным, этналінгвістычным кантэксце гэта дае надзею на аднаўленне архаічных сэнсаў.

Мы даследуем не толькі выявы жывёл, якія далі найменні арнаментам, але і ўласцівасці саміх узораў удзельнічаць у сістэмах, якія аб'ядноўваюць бажаствы, дэманалогію, людзей, звяроў, стыхіі і земляробчую культуру. І памяць традыцыі ўражвае сваёй глыбінёй!

 Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Мова лекцыі - руская.

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика