Навіны

Instagram_post_-_172.jpg

Запрашаем на лекцыю "Архітэктура Спасавай слабады".

Спасава слабада - адзін з самых цікавых гістарычных раёнаў Гомеля. Заможны, дагледжаны, ён быў месцам пражывання стараабрадцаў.

На тэрыторыі Спасавай слабады і ў яе ваколіцах размяшчаліся знакавыя будынкі горада. Некаторыя захаваліся, а частка назаўсёды страчаная.

Але вы зможаце іх пабачыць! На лекцыі мы прадэманструем макеты і графічныя рэканструкцыі гэтых будынкаў.

Макеты створаны па замове нашага музея студэнтамі факультэта "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Графічныя рэканструкцыі створаны супрацоўнікам нашага музея, адным з самых дасведчаных спецыялістаў па драўлянай архітэктуры рэгіёна, Андрэем Скіданам, які і правядзе лекцыю.
*Мова лекцыі - беларуская.

Неабходны папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)


Калі: 25.01 (субота) у 12:00
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 5 BYN.

Frame_4635.jpg

Запрашаем на майстар-клас па пляценні гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)

Кошт: 12 BYN.

Калі: 18.01 (субота), у 12:00.

Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

 14 студзеня ў межах дабрачыннай акцыі "Музей адкрыты для вас" пенсіянерам можна будзе бясплатна наведаць Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял.

Умова бясплатнага наведвання - паказаць пенсійнае пасведчанне.
*Бясплатным будзе самастойнае наведванне ўсіх выстаў, без экскурсавода.

 Філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
 Час працы: з 9:30 да 18:00.

 Веткаўскі музей - г. Ветка, Чырвоная плошча, 5.
 Час працы: з 9:00 да 18:00.   

Instagram_post_-_167.jpg

Запрашаем на новую экскурсію па экспазіцыі Веткаўскага музея!

Гэта экскурсія пакажа вам тое, што вы ніколі не заўважалі, нават калі былі ў нашым музеі 2-3-5 раз. І мы яшчэ пра гэта ніколі не расказвалі!

Скразная тэма, якая праходзіць праз усе тры паверхі музея - вобраз (архетып) каня ў традыцыйнай культуры. Нечакана? Нарэшце настаў час расказаць пра гэта.

Правядзе экскурсію Галіна Рыгораўна Нячаева - мастацтвазнаўца, працуе ў Веткаўскім музеі амаль з першага дня яго адкрыцця, з'яўлялася дырэктарам музея з 1988 па 2018 гг., адна з аўтараў канцэпцыі экспазіцый музея.

*Відэазапісу экскурсіі не будзе.

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375 233 04-27-49 (з 9:00 да 18:00).

Калі: 12.01 (нядзеля), у 12:00
Працягласць: 60-80 хвілін

Месца правядзення: Веткаўскі музей - Ветка, Красная плошча, 5
Кошт: 7 BYN
Тэлефон для запісу: +375 233 04-27-49 (з 9:00 да 18:00). 

Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял 6 студзеня працуюць да 17:00 (уваход у экспазіцыю да 16:30).
7 студзеня мы не працуем.

Frame_402_Medium.png

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і гомельскім філіяле музея на СТУДЗЕНЬ:

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Святочная імпрэза (абавязковы папярэдні запіс):
Калядная батлейка - паглядзім батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” і разам пакалядуем
06.01 (выходны панядзелак) 12:00 і 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Экскурсія:
Семантычная экскурсія па экспазіцыі Веткаўскага музея "Вобраз каня ў традыцыйнай культуры"
12.01 (нядзеля) 12:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 7 BYN

Лекцыя:
"Спасава Слабада" - лекцыя пра архітэктурную спадчыну Гомеля з дэманстрацыяй макетаў і графічных рэканструкцый будынкаў, у тым ліку страчаных
25.01 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 5 BYN

Майстар-класы (абавязковы папярэдні запіс):
Саламяны павук
06.01 (выходны панядзелак) 10:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN


Лялька "Калядны анёл"
06.01 (выходны панядзелак) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN


Неглюбская гарлячка
18.01 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN


Майстар-класы па ткацтве з ласкутоў тканіны "Нацянькі"
па нядзелях, па папярэднім запісе, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: бясплатна

Да канца снежня наведванне Веткаўскага музея і нашага гомельскага філіяла будзе бясплатным!

Будзем рады бачыць вас на нашых выставах

*Бясплатныя ўваходныя квіткі. Калі захочаце ўзяць экскурсію, то працу экскурсавода трэба будзе аплаціць (14 ці 7 рублёў у Веткаўскім музеі і 8 ці 4 рублі ў нашым гомельскім філіяле).

**Акцыя не распаўсюджваецца на экскурсійныя групы, арганізаваныя турфірмамі.

Веткаўскі музей
г. Ветка, Красная плошча, 5 (з 9.00 да 18.00 - уваход у экспазіцыю да 17:30)
+375(2330)4-27-49

філіял Веткаўскага музея
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (з 9:30 да 18:00 - уваход у экспазіцыю да 17:30).
+375(0232)50-96-97. 

З 20 па 25 снежня ў нашым музеі ў Ветцы, а таксама ў гомельскім філіяле не будзе даступна аплата праз тэрмінал.

Таму, калі вы збіраецеся наведаць музей ці набыць сувеніры ў нашых крамках, бярыце з сабой наяўныя грошы.

Frame_4651.jpg

Дадатковыя даты каляднай Батлейкі!

Столькі жадаючых наведаць нашу чароўную калядна-навагоднюю імпрэзу "Батлейка ў Веткаўскім" 

Таму мы з радасцю дадаем яшчэ дзве даты: 28 снежня а 15-й гадзіне і 6 студзеня а 12-й гадзіне.

Што будзе ў праграме:

  • Мы раскажам вам пра традыцыйны калядны стол, абавязковую страву - куццю, і пакажам, як трэба накрываць калядны стол па ўсім правілам традыцыі.
  • Разам спяем калядкі - усе жадаючыя будуць ператварацца ў калядоўшчыкаў і атрымліваць за спевы салодкія падаруначкі (мы б на вашым месцы загадзя падрыхтаваліся і падвучылі парачку калядак).
  • Цвік нашай праграмы - батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” - п’еса па аднаму з самых папулярных біблейскіх сюжэтаў беларускай батлейкі*.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 (232) 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 28.12 (субота) у 15:00, 06.01(выходны панядзелак) у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея - Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Узрост: ад 3х год і да бясконцасці.
Кошт: 7 BYN з чалавека. Бясплатна для дзяцей да 5 год (уключна), але абавязкова ў суправаджэнні дарослага.

*Батлейка - беларускі лялечны тэатр. Для пастановак выкарыстоўваецца спецыяльны домік у выглядзе жылля або царквы. Ролі ўсіх ляляк, часцей за ўсё, выконвае адзін батлеечнік.
**Малюнак для ілюстрацыі - з сеціва.

5_Medium.png

20 снежня ў Веткаўскім музеі (у Ветцы) адбудзецца адкрыццё выставы «Неглюбка_33АК000089».

У 1970-я гг. слава Неглюбкі грымела. Створаныя яе ткачыхамі ручнікі дарылі высокім гасцям, іх набывалі знакамітыя музеі кшталту Метраполітэн і Луўра. Неглюбскія ручнікі ўпрыгожвалі адну з залаў штаб-кватэры ААН.

Жыццё не стаіць на месцы. Мяжа стагоддзяў – і тысячагоддзяў! – унесла карэктывы ў сучасны побыт. Разам з традыцыйным вясковым укладам адыходзяць у нябыт звычаі, якія нядаўна падаваліся вечнымі. Але неглюбская тэкстыльная традыцыя працягваецца.

Ад 2016 г. яна – у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 33АК000089 – гэта шыфр, нададзены неглюбскай тэкстыльнай традыцыі ў катэгорыі ГКК – А. Гэта абазначае, што традыцыя належыць да аўтэнтычных і нязменных.

Цэнтральнае месца, як і раней, належыць ручнікам. Урачыстае, магутнае паліхромнае гучанне неглюбскіх ручнікоў сёння зачароўвае не менш, чым 50 гадоў таму. Але ручнікі ў гэтай экспазіцыі – не рэплікі, не бяздумныя копіі, хаця і маюць яскравыя рысы пераемнасці.

Прадстаўленыя на выставе творы выкананы рукамі сучасных неглюбскіх ткачых – Людмілы Васільеўны Кавалёвай, Алены Мікалаеўны Дзямчыхінай, Таццяны Паўлаўны Суглоб. Кожная з іх – Народны майстар Беларусі. Кожная пераймала сваё майстэрства ад неглюбскіх ткачых папярэдніх пакаленняў. Кожная мае свой непаўторны почырк у межах традыцыі.

Праект “Неглюбка_33АК000089” – чарговая спроба паглыбіцца ў шматгранны і надзвычай багаты сусвет неглюбскага мастацтва. Спрычыніцца і – наколькі гэта магчыма – зразумець яго шыфр, шыфр неглюбскай тэкстыльнай традыцыі, пранесены рукамі руплівых захавальніц праз бездані часу.

На адкрыцці выставы будуць прысутнічаць самі неглюбскія майстрыцы Людміла Кавалёва, Алена Дзямчыхіна і Таццяна Суглоб. Цудоўная мажлівасць пазнаёміцца з імі асабіста!

 Запрашаем на адкрыццё!

Калі: 20.12 (пятніца) у 15:00.

Дзе: г. Ветка, Красная плошча, 13 (адміністратыўны будынак музея)

Уваход вольны!

Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49 

Frame_4653_Medium.png

Экскурсія па Спасавай слабадзе - адным з самых цікавых гістарычных раёнах Гомеля.

З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава слабада быў месцам пражывання стараабрадцаў. Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.

Падчас экскурсіі мы:

  • разгледзім гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну;
  • абмяркуем гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні;
  • з дазволу настаяцеля стараабрадніцкай Спаса-Праабражэнскай царквы, айца Сергія, патрапім у сам храм.

Экскурсійны маршрут "Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.

Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98.

Падчас экскурсіі мы наведаем стараабрадніцкі Спаса-Праабражэнскі храм. Для тых, хто хоча наведаць сам храм, пажадана адпаведна апрануцца: жанчынам - сукенка/спадніца ніжэй за калена, хустка, доўгія рукавы; мужчынам - доўгія нагавіцы (не шорты), доўгія рукавы.

Калі: 21.12 (субота) у 10:00
Дзе: Збор у філіяле Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 10 BYN

Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00) 

Frame_359.jpg

Наперадзе нас чакае адна з найцудоўнейшых беларускіх традыцый - калядаванне і шчадраванне.

І як бы было прыгожа спяваць традыцыйныя калядкі і шчадроўкі!

Прыходзьце да нас на заняткі па традыцыйных спевах. Мы разам развучым самыя прыгожыя калядкі і шчадроўкі нашага рэгіёна. 

На занятках "Школкі традыцыйных спеваў" няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні. Мы лёгка і весела вучым нашы традыцыйныя песні 

Такія супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

Час правядзення: 14.12 у 14:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна

Instagram_post_-_162_Medium.png

 У суботу 14 снежня ў філіяле Веткаўскага музея мы зладзім майстар-клас "Зімовае чараўніцтва свечкі" 

На гэтым майстар-класе вы зробіце чароўны калядны падарунак сваімі рукамі! Кампазіцыя са свечкай - бяспройгрышны варыянт падарунка, які  зробіць зімовыя вечары больш утульнымі і святочнымі!

*Свечку мы будзем рабіць з гатовай васковая вашчына. 

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698.
 
Кошт: 7 BYN.

 Калі: 14.12 (субота), у 11:00.

 Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4А (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

 Тэлефон для запісу: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00) 

У бліжэйшыя святочныя дні графік працы Веткаўскага музея і нашага гомельскага філіяла будзе такі:

24 і 25 снежня працуем да 17:00 (уваход у экспазіцыю да 16:30)

31 снежня, 1 і 2 студзеня - не працуем.

Ва ўсе астатнія дні снежня працуем па звычайным графіку: 


Веткаўскі музей (што ў Ветцы) працуе штодзень з 9:00 да 18:00. Замовіць экскурсію можна ў любы дзень акрамя панядзелка па тэлефоне +375 (2330) 4-27-49

Філіял музея ў Гомелі працуе штодзень з 9:30 да 18:00. Замовіць экскурсію можна ў любы дзень, у тым ліку ў панядзелак, па тэлефоне +375 (232) 50-96-98  

Frame_4635.jpg

Запрашаем на майстар-клас па пляценні гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

Гарлячка, зробленая ўласнаруч, можа стаць цудоўным падарункам як для сябе, так і для вашай маці/сястры/сяброўкі!

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)

Кошт: 12 BYN.

Калі: 07.12 (субота), у 14:00.

Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Instagram_post_-_167.jpg

Запрашаем на лекцыю "Архітэктура Гомеля. Лабірынты часу".
Гэта лекцыя будзе прысвечана архітэктурнай спадчыне Гомеля канца 19 - пачатку 20 ст.

Вы дазнаецеся пра знакавыя будынкі горада, у тым ліку страчаныя. І нават іх пабачыце. Бо мы прадэманструем 6 макетаў будынкаў, 
якія раней знаходзіліся альбо існуюць і зараз на вуліцах Савецкая, Працоўная, Пралетарская і Інтэрнацыянальная.

Макеты будынкаў былі створаны па замове нашага музея студэнтамі факультэта "Архітэктура і будаўніцтва" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Лекцыю правядзе Юрый Катляроў, дырэктар Веткаўскага музея.

Мова лекцыі - руская.

Калі: 8.12 (нядзеля) у 12:00

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея -г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 5 BYN. 

Неабходны папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 

Frame_4651_Medium.png

Настае магічны калядна-навагодні перыяд!
Зрабіць гэты час сапраўды чароўным дапамогуць атмасферныя святочныя імпрэзы.

Лепшы варыянт - “Батлейка ў Веткаўскім”!

Што будзе ў праграме:
• Мы раскажам вам пра традыцыйны калядны стол, абавязковую страву - куццю, і пакажам, як трэба накрываць калядны стол па ўсім правілам традыцыі.

• Разам спяем калядкі - усе жадаючыя будуць ператварацца ў калядоўшчыкаў і атрымліваць за спевы салодкія падаруначкі (мы б на вашым месцы загадзя падрыхтаваліся і падвучылі парачку калядак).

• Цвік нашай праграмы - батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” - п’еса па аднаму з самых папулярных біблейскіх сюжэтаў беларускай батлейкі*.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 (232) 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 23.12 (панядзелак), 27.12 (пятніца), 28.12 (субота) у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея - Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Узрост: ад 3х год і да бясконцасці.
Кошт: 7 BYN з чалавека. Бясплатна для дзяцей да 5 год (уключна), але абавязкова ў суправаджэнні дарослага.

*Батлейка - беларускі лялечны тэатр. Для пастановак выкарыстоўваецца спецыяльны домік у выглядзе жылля або царквы. Ролі ўсіх ляляк, часцей за ўсё, выконвае адзін батлеечнік.
**Малюнак для ілюстрацыі - з сеціва. 

Frame_402_Medium.png

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і гомельскім філіяле музея на СНЕЖАНЬ:

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Святочная імпрэза (абавязковы папярэдні запіс):
Калядныя батлейкі - паглядзім батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” і разам пакалядуем
23.12 (панядзелак), 27.12 (пятніца) і 28.12 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Лекцыя:
"Базарная плошча" - лекцыя пра архітэктурную спадчыну Гомеля з дэманстрацыяй макетаў будынкаў, у тым ліку страчаных
08.12 (нядзеля) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 5 BYN

Майстар-класы (абавязковы папярэдні запіс) і спевы:
Неглюбская гарлячка

07.12 (субота) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN

 "Зімовае чараўніцтва свечкі" - калядны падарунак сваімі рукамі
14.12 (субота) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Лялька "Спірыдон-Сонцаварот"
21.12 (субота) 10:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Саламяны павук
25.12 (серада) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN

Лепка з гліны
07.12, 21.12 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)

Майстар-класы па ткацтве з ласкутоў тканіны "Нацянькі"
па нядзелях, па папярэднім запісе, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: бясплатна

Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
у выходныя дні (сачыце за падрабязным анонсам), філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна 

Frame_4675.jpg

Запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе "Адкуль родам знакі на нашых ручніках? Хрэст", якая прадстаўлена ў нашым гомельскім філіяле.

Куратарская - гэта экскурсія ад аўтара выставы, на якой вы даведаецеся пра ўсе сэнсы, закладзеныя ў выставачны праект.

Ручнік - гэта вытканы тэкст. Пра што хацелі расказаць нашы продкі, вытыкаючы на палатне крыжы, ці як іх называлі ў Неглюбцы "хрясты"?

Пра гэта наша выстава, бліжэй пазнаёміцца з каторай прапануем на куратарскай экскурсіі! 

Гэтым разам куратарскую экскурсію правядзе суаўтар выставы, навуковы супрацоўнік музея Мікола Асмалоўскі.

Мова экскурсіі - беларуская.

*Відэазапісу экскурсіі не будзе.

Колькасць месцаў абмежаваная.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 30.11 (субота), у 12:00
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 7 BYN
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00) 

Frame_35.jpg

Запрашаем на майстар-клас па вырабе гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер.

Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

А вучыць плесці неглюбскую гарлячку вас будзе наша навуковая супрацоўніца Святлана Петрышэнка, якая сама з'яўляецца неглюбчанкай. Што можа быць яшчэ аўтэнтынчней?

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але вы можаце ўзяць і свой - спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў, па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00).

Кошт: 12 BYN.

Калі: 24.11 (нядзеля), у 11:00.

Дзе: г. Ветка, Красная плошча, 5
Тэлефон для запісу: +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00)

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика