5 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і.
Выдатная нагода, каб правесці час разам. І, напрыклад, наведаць музей усёй сям'ёй .
А каб наведванне музея было яшчэ больш прыемным, мы абвяшчаем акцыю “Сямейны квіток”.
15 мая прыходзьце ў музей усёй сям’ёй, а набывайце толькі адзін квіток, незалежна ад колькасці членаў сям'і, што прыйшлі з вамі.
Кошт квітка:
Веткаўскі музей - 8 BYN
*у кошт уваходзіць наведванне, калі замовіце экскурсію + 16 BYN
г. Ветка, Красная плошча, 5 (з 9.00 да 18.00 - уваход у экспазіцыю да 17:30)
+375(2330)4-27-49
філіял Веткаўскага музея - 5 BYN
*у кошт уваходзіць наведванне, калі замовіце экскурсію + 10 BYN
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (з 9:30 да 18:00 - уваход у экспазіцыю да 17:30).
+375(0232) 50-96-97.
НОЧ МУЗЕЯЎ 2025
У суботу 17 мая запрашаем вас на імпрэзу "Гуляла пава".
Паву, паўліна нашы продкі называлі райскай птушкай. Яе вышывалі на ручніках, пра яе спявалі ў песнях, а ў Неглюбцы на дзяўчыну, апранутую ў строй, казалі: ідзе як пава.
- На "Ноч музеяў" мы прэзентуем наш новы выставачны праект "Паўлін, кажаш?".
- А яшчэ мы пакажам рэканструкцыю архаічнага абраду "Гуканне вясны". Зладзім "птушыныя" майстар-класы: вы зможаце сплесці саламяную птушку-абярэг, зрабіць ляльку-мотанку "Птушка-радасць", птушку-выцінанку. А яшчэ пакажам, як неглюбчанкі завязвалі хустку, каб у выніку атрымалася птушка - з дзюбкай, крыльцамі і хвосцікам.
- Правядзем спеўныя майстар-класы: паспяваем разам веснавыя песні, паводзім карагоды, пагуляем у гульні.
- Пасля 20-й гадзіны будуць традыцыйныя танцы пад гармонік! Калі любіце танчыць - абавязкова прыходзьце. А калі не ўмееце - тым больш прыходзьце. Дзе, як не ў нас, навучыцеся танчыць Лявоніху, Падыспань, Польку, Кракавяк, Базар?
- А ў 21:00 можна будзе нацешыцца мелодыкай нашых народных песень падчас выступу фальклорнага ансамбля "Збіцень".
Па нашай добрай традыцыі, увесь вечар будзем мяняць вашы манеткі любога наміналу на нашу смачнейшую гарбату з самавара.
Калі: 17 мая (субота), з 17:00 да 22:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі - пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: уваход бясплатны, але вітаецца данат (ахвяраванне любога памеру).
9 мая ў Ветцы адбудзецца прэзентацыя выставы "Сімвалы Перамогі", прымеркаванай да Дня Перамогі.
Запрашаем на выставу, прысвечаную гераізму, мужнасці і памяці пра Вялікую Айчынную вайну. У экспазіцыі - знакавыя сімвалы Перамогі, гістарычныя артэфакты і вобразныя сведчанні.
Далучайцеся, каб ушанаваць памяць і дакрануцца да гісторыі!
Калі: пачатак у 12:00
Дзе: Ветка, Красная плошча
Уваход вольны
8 і 9 мая Веткаўскі музей і гомельскі філіял музея адкрыты для наведванняў да 17:00 (уваход у экспазіцыю да 16:30).
9 мая будзе бясплатны ўваход.
*Бясплатныя ўваходныя квіткі. Калі захочаце ўзяць экскурсію, то працу экскурсавода трэба будзе аплаціць: 16 ці 9 рублёў у Веткаўскім музеі і 10 ці 6 рублёў у гомельскім філіяле музея.
**Акцыя не распаўсюджваецца на экскурсійныя групы, арганізаваныя турфірмамі.
Працягваем цыкл майстар-класаў па абрадавай ляльцы!
Раней мотанак (лялькі з тканіны) рабілі не толькі для забавы. Іх асноўная роля - ахоўная. Кожная з лялек мела свае асаблівасці і выконвала пэўныя функцыі.
Травень - час планаваць ці адпраўляцца ў падарожжы. Хоць то на мора або ў горы за мяжу, хоць у бліжэйшую вёсачку, дзе паветра насычана духмяным водарам кветак і траў.
У любым выпадку, самы час зрабіць Падарожніцу. Гэтая лялька з'яўляецца абярэгам у дарогу, для вандроўнікаў. Раней яе рабіла маці сыну ці жонка мужу, выпраўляючы ў дарогу, каб таму спрыяла ўдача.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
Калі: 10.05 (субота), у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 10 BYN.
Запрашаем на майстар-клас па вырабе саламянага каня з прыгожай грывы з жытніх каласкоў!
Саламяныя вырабы - традыцыйныя ўпрыгожванні інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў. Саламяны конь з'яўляецца даўнім абярэгам, які спрыяе шчасцю і поспеху, забяспечвае добрую долю.
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375 (232) 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
Калі: 03.05 (субота), у 12:00.
Кошт: 10 BYN.
Дзе: філіял Веткаўскага музея - Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
29 красавіка (на Радаўніцу) Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял не працуюць.
28, 30 красавіка і 1 мая мы адкрыты для наведванняў да 17:00.
Анонс мерапрыемстваў у гомельскім філіяле Веткаўскага музея на МАЙ:
*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.
Новыя выставы:
Прэзентацыя выставы "Сімвалы Перамогі", прымеркаванай да Дня Перамогі
09.05 (пятніца) пачатак у 12:00, Ветка, Красная плошча
кошт: бясплатна
Адкрыццё выставы "Паўлін, кажаш?"
17.05 (субота) 17:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна
Ноч музеяў - 2025:
У межах міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" зладзім імпрэзу "Гуляла пава"
17.05 (субота), пачатак у 17:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: данат (ахвяраванне) любога памеру
Майстар-класы (абавязковы папярэдні запіс) і спевы:
Саламяны конь
03.05 (субота) у 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 10 BYN
Лялька "Падарожніца"
10.05 (субота) у 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 10 BYN
Неглюбская гарлячка
31.05 (субота) у 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 10 BYN
Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
11.05, 25.05 (нядзелі) у 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна
Сёлета споўнілася 100 год з дня нараджэння заснавальніка Веткаўскага музея Фёдара Рыгоравіча Шклярава.
З гэтай нагоды мы ўпершыню робім адмысловую “экскурсію ў мінулае” - раскажам, як звычайны чалавек аднойчы вырашыў і стварыў музей! Дзе і як Фёдар Шкляраў знаходзіў іконы, старадрукі, рукапісы, каб стварыць раённы музей, калекцыі якога можа пазайздросціць любы “эрмітаж”?
Пра ўсё гэта раскажуць Галіна Рыгораўна Нячаева і Святлана Іванаўна Лявонцьева - першыя супрацоўніцы музея, якія ўжо працавалі з Фёдарам Рыгоравічам яшчэ тады, калі Веткаўскі музей займаў пакойчык у Доме культуры.
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
Калі: 26.04 (субота), у 12:00
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 7 BYN
20 красавіка (на Вялікдзень) Веткаўскі музей і гомельскі філіял музея не працуюць.
19 красавіка працуем да 17:00 (уваход у экспазіцыю да 16:30)
Напярэдадні Вялікадня запрашаем у філіял Веткаўскага музея на майстар-клас па вырабе пасхальнага вянка.
Вяночак, які ўяўляе сабой замкнёнае кола, сімвалізуе вечнае жыццё. Пасхальны вянок - сімвал перамогі жыцця над смерцю.
Такім вяночкам будзе вельмі дарэчна ўпрыгожыць свой дом да свята, альбо ён можна стаць цудоўным падарункам!
Звяртаем увагу, што фотаздымак - ілюстрацыя з сеціва. Мы зробім падобны вянок з птушачкамі, але ён будзе адрознівацца ад дадзенага малюнка.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне, альбо тут у прыватныя паведамленні.
Тэлефон для запісу: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Калі: 12.04 (субота) у 14:00 і 16.04 (серада) у 12:00
Кошт: 10 BYN
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла)
Неад'емным атрыбутам святкавання Вялікадня з'яўляецца яйка, таму прапануем завітаць на майстар-клас у філіял Веткаўскага музея.
Пры дапамозе свечак, воску і фарбаў мы размалюем яйкі - зробім "Велікодную пісанку"!
З сабой неабходна ўзяць два белыя звараныя яйкі!
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Калі: 12.04 (субота), у 12:00
Кошт: 10 BYN
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла)
У нядзелю 6 красавіка ў 14:00 запрашаем вас на заняткі нашай "Школкі традыцыйных спеваў".
Будзем вывучаць традыцыйныя веснавыя песні і карагоды!
Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.
На такіх занятках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.
Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.
Перад тым, як заспяваць, на занятках адбываецца пэўная галасавая і дыхальная гімнастыка. Такая размінка ды спевы ў народнай манеры - шыкоўна аздараўляе і голас, і арганізм у цэлым.
Час правядзення: 06.04 у 14:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: бясплатна.
Запрашаем на АПОШНЮЮ куратарскую экскурсію па выставе "Шлях крыжа", якая працуе ў нашым гомельскім філіяле апошні месяц.
Выстава расказвае пра месца крыжа (аднаго з першых сімвалаў чалавецтва) ва ўсіх праяўленнях жыццядзейнасці чалавека. Ад нараджэння, праз увесь жыццёвы шлях, да пахавання.
А ці ведалі вы, што крыж быў важным сімвалам для чалавецтва яшчэ далёка да ўзнікнення хрысціянства?
Куратарскую экскурсію правядзе навуковы супрацоўнік музея Андрэй Скідан.
Мова экскурсіі - беларуская.
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
Калі: 13.04 (нядзеля), у 12:00
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 7 BYN
Запрашаем на майстар-клас па пляценні гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!
Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.
На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.
Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па адным пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)
Кошт: 10 BYN.
Калі: 06.04 (нядзеля), у 11:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
У нядзелю 6 красавіка ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца святочная лекцыя "Дабравешчанне".
Вясна прыносіць з сабой абнаўленне і адраджэнне прыроды, ажыццяўленне нашых спадзяванняў і надзей.
Свята Дабравешчання, якое мы штогод адзначаем 7 красавіка, таксама звязана з абнаўленнем чалавека і надзеяй на ўвасабленне ў яго жыцці богапрыпадабнення.
Напярэдадні свята запрашаем вас на лекцыю - паглыбіцца ў сапраўдныя, даўнія, таемныя сэнсы Дабравечшання.
Правядзе лекцыю навуковая супрацоўніца Веткаўскага музея, магістр тэалогіі Вольга Афанасьева.
Мова лекцыі - руская.
Запіс на лекцыю па тэлефоне +375 (232) 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
Калі: 06.04 (нядзеля) у 12:00
Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 7 BYN
Працягваем цыкл майстар-класаў па абрадавай ляльцы!
У красавіку мы зробім абярэжную ляльку "Вербніца"!
"Вербніца" - сімвал вясновага абуджэння прыроды. Па павер'ях славян, галінкі вярбы засцерагаюць дом, прыносячы ў яго мір і спакой.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
Калі: 05.04 (субота), у 14:00.
Кошт: 10 BYN.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Саламяны павук быў традыцыйным упрыгожваннем інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў.
Але ж не толькі і не проста ўпрыгожваннем. Гэта старажытны абярэг, які забяспечваў дабрабыт сям'і і ахоўваў хату ад нячыстай сілы. Меркавалі, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны павук, заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт.
Таксама павука падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых падчас вяселля.
Запрашаем вас на майстар-клас, дзе вы самі зробіце ўласны абярэг.
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698.
Калі: 05.04 (субота) у 11:00.
Працягласць каля гадзіны.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 10 BYN.
Тэлефон для запісу: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
Саламяны павук быў традыцыйным упрыгожваннем інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў.
Але ж не толькі і не проста ўпрыгожваннем. Гэта старажытны абярэг, які забяспечваў дабрабыт сям'і і ахоўваў хату ад нячыстай сілы. Меркавалі, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны павук, заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт.
Таксама павука падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых падчас вяселля.
Запрашаем вас на майстар-клас, дзе вы самі зробіце ўласны абярэг.
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698.
Калі: 05.04 (субота) у 11:00.
Працягласць каля гадзіны.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 10 BYN.
Тэлефон для запісу: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
Новая пешаходная экскурсія па Гомелі ад Веткаўскага музея!
"Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" - гэта экскурсія па архітэктурнай спадчыне выбітнага гомельскага архітэктара, які спраектаваў адны з самых знакавых будынкаў горада!
На экскурсіі мы акунемся ў жыццё цэнтральнай часткі горада канца XIX - пачатку XX ст. (перыяд бурнага дэмаграфічнага і эканамічнага росту) з яго забудовай, паўсядзённым жыццём, праблемамі і станоўчымі тэндэнцыямі. На свае вочы ўбачым творчы шлях і эвалюцыю стылістыкі ў архітэктуры гарадскіх сядзіб, даходных дамоў, банкаўскіх і забаўляльных устаноў.
Экскурсійны маршрут "Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.
Абавязковая бронь месцаў па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
І абавязковая перадаплата ў філіяле музея! (Збіраемся не каля філіяла, а каля БелДУТа).
Калі: 27.04 (нядзеля) у 11:00
Месца збору - у скверыку насупраць будынка БелДУТа, што на вуліцы Камсамольскай.
Кошт: 10 BYN
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)
© Copyright з 2013 года.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі (!) з актыўнай спасылкай на сайт-крыніцу.