Навіны

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і гомельскім філіяле на КАСТРЫЧНІК

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Новыя выставы:
Адкрыццё выставы “Спас Нерукатворны”
28.10 (субота) 17:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Вечарыны і святы:
“Вясельная” - этна-вечарына, пакажам традыцыйнае беларускае вяселле
21.10 (субота) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Сустрэчы і канферэнцыі:
Сустрэча ў межах праекту “ART-Ветка”, які бліжэй знаёміць з Веткай. Сустрэча будзе прысвечана святу Пакроў Багародзіцы
14.10 (субота) 12:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: данат (ахвяраванне любога памеру)

Міжнародная канферэнцыя «"Дабы не предати небытию надобные вещи". Стараабрадніцтва як культурна-гістарычны феномен»
26-27.10, Веткаўскі райвыканкам (Ветка)
кошт: бясплатна

Майстар-класы і спевы:
Гарлячка і вясельны кубак
07.10 (субота) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Вясельны вянок
14.10 (субота) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Лепка з гліны
14.10, 28.10 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)

Сожская скань
21.10 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN

Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
07.10, 14.10 (суботы) 13:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Куратарскія лекцыі:
«“Иже на всяко время…” Працоўная этыка стараабрадцаў Гомеля і Веткаўскіх слабод у дарэвалюцыйны час», лектар Юрый Катляроў
06.10 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

“Святы Мікіта: гот або бесагон?”, лектарка Вольга Афанасьева
13.10 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

“Плетение словес...”, лектарка Галіна Нячаева
20.10 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

“Крючча – ранні земляробчы знак ураджаю”, лектар Мікола Асмалоўскі
27.10 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

frame_4580.jpg

З 1 кастрычніка ў Веткаўскім музеі зменяцца цэны на асноўныя катэгорыі паслуг: на ўваходныя білеты, экскурсійнае абслугоўванне і лекцыі.

Новыя кошты ў Веткаўскім музеі (што ў Ветцы):

- уваходны білет:
дарослыя - 6 BYN
пенсіянеры - 5 BYN
навучэнцы (вну, каледжа) - 4 BYN
школьнікі - 3 BYN

- экскурсія:
дарослыя - 14 BYN
навучэнцы (вну, каледжа, школы) - 7 BYN

- лекцыя -11 BYN

___

Новыя кошты ў філіяле Веткаўскага музея (што ў Гомелі):

- уваходны білет:
дарослыя - 4 BYN
пенсіянеры - 3 BYN
навучэнцы (вну, каледжа) - 2 BYN
школьнікі - 2 BYN

- экскурсія:
дарослыя - 8 BYN
навучэнцы (вну, каледжа, школы) - 4 BYN

- лекцыя -11 BYN

Instagram_post_-_41.jpg

Сябры, год таму з вашай дапамогай мы змаглі прыдбаць для калекцыі Веткаўскага музея шыкоўны экспанат, прыклад веткаўскай іканапіснай школы. Гэта ікона з выявай Божай Маці, якая з'яўлялася часткай Царскай брамы XIX стагоддзя, а дакладней створкай з наверша брамы.

Царская брама - важны элемент іканастаса ў царкве - вельмі рэдкі і амаль невядомы помнік стараабрадніцкага мастацтва Веткі. Бо, на жаль, стараабрадніцкія храмы ў розныя перыяды разараліся ды знішчаліся.

Вядома, што на другой створцы, побач з выявай Божай Маці была выява Архангела Гаўрыіла. Мы разумелі, што шанец знайсці другую створку з той брамы, ці іншы фрагмент - амаль нулявы. Таму, каб у экспазіцыі адрадзіць вобраз Царскай брамы крыху больш поўна - побач з абразом Божай Маці адлюстравалі прыблізны прорыс фрагмента створкі з Архангелам Гаўрыілам (на фота)
photo_2023-09-16_21-39-34.jpg
 Прайшоў амаль год. І выпадкова, мы знаходзім больш ранняе і поўнае наверша з Царскай брамы! Дзве створкі брамы - дзве іконы з выявамі Божай Маці і Архангела Гаўрыіла! Гэта веткаўскі іканапіс канца XVIII стагоддзя.

Іконы знаходзяцца ў прыватнай калекцыі. Калекцыянер згодны нам іх прадаць.

Неабходная сума - 8500 рублёў.

Сума занадта перавышае наш бюджэт, і, каб набыць гэты цудоўны экспанат, нам патрэбна ваша дапамога.

 Элементы Царскай брамы - рэдкі і ўнікальны помнік Веткаўскай школы іканапісу, які вельмі не хацелася б упусціць. Хочацца, каб нашы культурныя і гістарычныя помнікі мы і нашы дзеці маглі бачыць, і бачыць дома, а не ў музеях іншых краін.
Instagram_post_-м_114.jpg
 Будзем вельмі ўдзячныя вам за дапамогу ў набыцці гэтага экспаната.

 Пералічыць грошы можна на наш спонсарскі рахунак.

 Рэквізіты. Разліковы рахунак у ААТ "Беларусбанк", у беларускіх рублях:

УНП (УНН): 400560905
Рахунак (IBAN): BY65AKBB36424130002703100000
БІК (код банка): AKBBBY2X
Атрымальнік: Веткаўскі музей
Код прызначэння плацяжу: 44201
Прызначэнне пераводу: на набыццё прадмета музейнага значэння.
(гэта неабходна пазначыць абавязкова)

Каб аплаціць праз мабільнае прыкладанне / інтэрнэт-банкінг,  выбірайце не АРІП, а Пераводы (ці адвольны плацёж) - Па рэквізітах.
Прасцей рабіць аплату праз мабільнае прыкладанне вашага банка. Напрыклад, Беларусбанк праз інтэрнэт-банкінг праз браўзер выдае памылку.

*Спасылка на рэквізіты для спампоўкі: 

https://docs.google.com/document/d/1GYzFYDwSg5dxbS6FoTbrfr425E-PDSE9/edit?usp=drive_link&ouid=103886530836342467853&rtpof=true&sd=true

frame_20.jpg

Запрашаем на этна-вечарыну “ЖАНІЦЬБА КОМІНА”!

Вечарына пройдзе, як заўжды ў нас, весела і душэўна. Але, з пэўнай ноткай суму. Гэтую вечарыну мы хочам прысвяціць Кацярыне Аляксееўне Панчэні - знакамітай бабе Каці з вёскі Пагост (Жыткавіцкі раён). На пачатку верасня яе не стала...

Баба Каця - неверагодная, легендарная жанчына, дзякуючы якой захаваліся больш за сотню фальклорных песень і дзясятак абрадаў. Яна была галоўнай захавальніцай старажытнага абраду "Юраўскі карагод", які ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА (бо дзякуючы Кацярыне Аляксееўне абрад жыве да нашых дзён).

Сёння мы можам рабіць этна-вечарыну "Жаніцьба коміна" таксама дзякуючы Кацярыне Аляксееўне, бо ладзім рэканструкцыю абраду па таму прыкладу, як рабілі гэта ў Пагосце, і частку песень для абраду запісалі менавіта ад бабы Каці.

Лепшая памяць пра Кацярыну Аляксееўну Панчэню - не забываць нашы абрады і песні, працягваць ім жыццё і пашыраць далей і далей.

«Жаніцьба коміна» — архаічны абрад звязаны з пераносам агню (святла) з вуліцы ў хату. З гэтага часу распачыналіся вячоркі-пасядзелкі. На вуліцы рана цямнее, становіцца холадна, таму ўсе працы пераносіліся ў хату — там і цяплей, і комін свеціць!

На вечарыне кожны ўдзельнік зможа дакрануцца да спрадвечных беларускіх традыцый!

 Што вас чакае:
- абрадавыя дзеянні з гарбузом, мёдам, зярнятамі і комінам;
- абрадавыя песні і танцы пад гармонік;
- традыцыйныя беларускія гульні, жарты і забавы.

 Дарэчы, па нашай добрай традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы - стол збіраем у складчыну! Пажадана, каб кожны госць прынёс з сабой штосьці да святочнага стала. Прыносьце любыя смаколікі (і не толькі салодкія): яешню, пірагі, бліны, варэнікі, бульбу, каўбасу, сыр, цукеркі, печыва, любыя іншыя вамі любімыя ласункі.

 Запрашаем, нават клічам усіх вас + вашых сяброў + сяброў вашых сяброў!

 Дата: 30.09 (субота), пачатак у 16:00.

 Кошт удзелу — 8 BYN для дарослых, 4 BYN для дзяцей школьнага ўзросту.

 Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і яго гомельскім філіяле на ВЕРАСЕНЬ

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены, пра якія, канешне, будзем паведамляць.

Новыя выставы:
Адкрыццё выставы “Арнаменты Падняпроўя. Крючча”
08.09 (пятніца) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Вечарыны і святы:
“Жаніцьба коміна” - этна-вечарына, рэканструкцыя архаічнага абраду, які звязаны з пераносам агню (святла) з вуліцы ў хату
30.09 (субота) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 8 BYN

Майстар-класы:
"Сожская скань”
23.09 (субота) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN

Лепка з гліны
02.09, 16.09 і 30.09 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 02.09 і 30.09 - 15 BYN, 16.09 - 20 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)
* 16.09 будзем рабіць свістулькі

Для дзяцей:
Творчыя інтэрактыўныя заняткі “Як кашуля ў полі вырасла”
Даступныя ўвесь верасень па папярэдняй замове, філіял Веткаўскага музея (Гомель). Тэлефон для замоў +375 (232) 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)

Сустрэчы:
Сустрэча ў межах праекту “ART-Ветка”, які бліжэй знаёміць з Веткай. Паразмаўляем пра вокны/вочы Веткі
24.09 (нядзеля) 12:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: бясплатна

 

DfxhtlSQfmU.jpg

Сябры, напрыканцы ліпеня выйшаў нумар “Беларускага гістарычнага часопіса", які цалкам прысвечаны Веткаўскаму музею.

У часопісе сабраныя артыкулы пра гісторыю стварэння і станаўлення Веткаўскага музея, інтэрв'ю галоўнага рэдактара часопіса з дырэктарам музея Пятро Цалка, даследаванні супрацоўнікаў нашага музея, у тым ліку Галіны Нячаевай і Святланы Лявонцьевай, якія працуюць у музеі амаль з дня яго заснавання.

Гэты нумар “Беларускага гістарычнага часопіса" можна набыць у Веткаўскім музеі і нашым гомельскім філіяле.
Кошт: 25 BYN

xhxFQFw4Qrk.jpg

ao65kJErzsA.jpg

SD58kTDuT5Q.jpg

mSgb0SVnzDY.jpg

mdDdsfIUz2s.jpg

На ў філіяле Веткаўскага музея (што ў Гомелі) адкрылася новая выстава "Пляценне. Тэхналогія як магія".

На гэтай выставе мы прапануем вам нанава ўгледзецца ў звыклыя этнаграфічныя рэчы. Бо ў глыбіні іх тэхналогій – першыя крокі чалавецтва да культурных тэкстаў. А пляценне – старэй за ўсе тэхнікі.

На выставе побач ляжаць рэчы, зробленыя ў III тысячагоддзі да нашай эры (!), у XIX стагоддзі, і сёння, у III тысячагоддзі ўжо нашай эры. І ўсе яны - элементы адной выставы, якія пераплятаюцца паміж сабой і арганічна выплятаюцца ў адзіную кампазіцыю.

Тут вы пабачыце археалагічную кераміку, прадметы побыту, традыцыйны тэкстыль, стараабрадніцкі іканапіс і рукапісныя кнігі.

На нашай новай выставе сапраўды ёсць, што паглядзець. І глядзець вы будзеце і на сцены, і пад ногі, і на столь - галава будзе круціцца на 360 градусаў, а вочы - разбягацца 👀

Наведаць выставу можна ў любы дзень, з 9:30 да 18:00.

Філіял Веткаўскага музея, г.Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефон: +375 232 50-96-98

Сябры, у нас выдатная навіна!

Цяпер наведванне Веткаўскага музея можа быць дапоўненае размовай за веткаўскай зёлкавай гарбатай з самавара, майстар-класам па драўлянай разьбе і экскурсіяй па стараабрадніцкай Ветцы.

Такая опцыя даступная для груп да 10 чалавек.
Кошт: 49 BYN (плюс кошт экскурсіі па музеі)
Падрабязнасці, канчатковы кошт з наведваннем музея і запіс па тэлефоне +375 (2330) 4-27-49.

4FKbCXIXM3E.jpg

5oXFaMeAZKI.jpg

84D0eAuyS-s.jpg

photo_2023-05-11_15-23-20.jpg

Інфармацыйны ліст

Паважаныя калегі і сябры Веткаўскага музея!
          Запрашаем вас узяць удзел у ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «“Дабы не предати небытию надобные вещи”. Стараабрадніцтва як гісторыка-культурны феномен», якая адбудзецца 26-28 кастрычніка 2023 года. Арганізатары канферэнцыі: Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт, ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава», Асветніцкі аддзел РПСЦ (г. Масква).

Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі запрашаем спецыялістаў у галіне вывучэння гісторыі, культуры, мовы, фальклору і захавання спадчыны стараабрадцаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў устаноў адукацыі і культуры.

Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская.

На канферэнцыі мяркуецца праца па наступных кірунках:

1.Гістарычныя лёсы стараабрадніцтва. Гісторыя стараабрадніцкіх цэнтраў. Тэарэтычныя і практычныя праблемы традыцыйнай ідэалогіі стараабрадніцтва. Духоўныя настаўнікі стараабрадніцтва. Стараабрадніцкая міграцыя. Праблемы міжкультурнага ўзаемадзеяння.

2.Этнакультура стараабрадцаў. Міжкультурная камунікацыя, культурная і моўная ідэнтычнасць стараабрадцаў. Фальклор як арганічная частка духоўнай культуры стараабрадцаў. Рэлігійная свядомасць і фальклорна-бытавая культура.

3.Кніжная культура стараабрадніцтва.

4.Стараабрадніцкі іканапіс і яго рэгіянальныя асаблівасці, абумоўленасць, традыцыяналізм і наватарства, культуралагічныя сувязі, персаналіі.

5.Праблемы захавання і папулярызацыі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны стараабрадцаў. Матэрыяльная і духоўная спадчына стараабрадніцтва ў фондах музеяў, архіваў, бібліятэк і г.д.

Прадстаўленыя вышэй кірункі не могуць у поўнай меры ахапіць дыяпазон навуковых даследаванняў у гэтай галіне, таму Аргкамітэт прыме аўтарскія працы, прысвечаныя і іншай праблематыцы стараабрадніцтва.

На канферэнцыі мяркуюцца наступныя формы працы:

  • удзел у працы секцый афлайн: выступ з дакладам, удзел у дыскусіі;
  • у выпадку немагчымасці асабіста прыняць удзел у канферэнцыі, прымаюцца відэазапісы дакладаў, працягласцю да 15 хвілін; запісы дакладаў прымаюцца да 20 кастрычніка 2023 г.
  • заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі просім даслаць да 01.09.2023 г.

Тэкст даклада для публікацыі, аформлены ў адпаведнасці з прыведзенымі тут патрабаваннямі ( https://goo.su/IqTL ), просім дасылаць на адрас Аргкамітэта канферэнцыі не пазней за 01.09.2023 г. Звяртаем вашу ўвагу, што ў друк будуць прыняты толькі тэксты, якія раней нідзе не былі апублікаваныя* Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіліць матэрыялы, якія не адпавядаюць праблематыцы і профілю канферэнцыі. Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі.

Усе выдаткі, звязаныя са знаходжаннем на канферэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне, культурная праграма і інш.), аплачваюцца асабіста ўдзельнікамі або за кошт накіроўваючага боку.

Для ўдзелу ў канферэнцыі просім вас накіроўваць заяўкі і матэрыялы не пазней за 1 верасня 2023 г.з паметкай: «“Дабы не предати небытию надобные вещи”. Стараабрадніцтва як гісторыка-культурны феномен» 26-28 кастрычніка 2023 г. Спасылка на форму заяўкі: https://goo.su/ziuov8J

          Умовы ўдзелу ў Канферэнцыі:

1. Неабходна запоўніць заяўку, што дадазена, і накіраваць запоўненую заяўку па прапанаванай форме на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

2. Аплата праезду - за кошт камандзіруючага боку; аплата гасцініцы - за ўласны кошт; Аргкамітэт пасадзейнічае размяшчэнню ўдзельнікаў у гасцініцах горада.

3. Усім удзельнікам будзе выдадзены сертыфікат або накіраваны па электроннай пошце па патрабаванні.

Кантактная асоба і адрас:

Афанасьева Вольга Васільеўна, +375291920731, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Дырэктар

ДУК «Веткаўскі музей

стараабрадніцтва і беларускіх традыцый

ім. Ф.Г. Шклярава»                                                                                 П.М.Цалка

*Тэксты дакладаў, якія не адпавядаюць патрабаванням, якія публікаваліся раней, прынятыя Аргкамітэтам пазней за 1 верасня 2023 года, у Зборнік Матэрыялаў канферэнцыі 2023 г. не ўвойдуць.

Нядаўна ў філіяле Веткаўскага музея адкрылася новая выстава "Ecce homo. Уніяцкае мастацтва Беларусі".

На ёй упершыню ў Гомелі прадстаўленыя экспанаты з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі і рэлігіі, аднаго з найбагацейшых у Беларусі сховішчаў сакральнага мастацтва.

 

Вынікі майстар-класа па вырабе саламянай птушкі.

Саламяныя вырабы - абярэгі і традыцыйныя ўпрыгожванні інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў. І нас вельмі цешыць, што нашыя заняткі з саломай заўсёды збіраюць людзей.

Вынікі суботняга майстар-класа па выцінанцы.

Задума была - рабіць птушак, але ўдзельнікі захапіліся, і акрамя птушак атрымаліся яшчэ і велікодныя яйкі, і казачныя персанажы.

 

Моманты з  майстар-класа па роспісу велікодных яек ў філіяле Веткаўскага музея.

Неад'емным атрыбутам святкавання Вялікадня з'яўляецца яйка. І сёння пры дапамозе свечак, воску ды фарбаў мы рабілі сапраўдныя велікодныя яйкі, прычым двух відаў: пісанку і шкрабанку.

Пісанку, якую мы размалёўвалі з дапамогай воску і спецыяльнай прылады - пісачка - звычайна не ядуць, і ёй не гуляюцца наўбіткі, а дораць дарагім людзям ці, напрыклад, як рытуальную рэч закопваюць па баках агарода.

У мінулую сераду 29 сакавіка адбылося адкрыццё нашай выставы «Пакроўскія вароты. Чатыры вобразы Веткі» ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

На гэтай выставе мы прадставілі чатыры ўнікальныя веткаўскія іканаграфіі: «Пакроў», «Маці Божая Казанская», «Спас Нерукатворны» і «Святы Мікола-Цудатворац».

Даражэнькія!

У суботу 08.04 а 13-й гадзіне запрашаем вас на заняткі нашай "Школкі традыцыйных спеваў".

Надышоў час вывучаць спевы да Юр'я і Ваджэння Сулы!

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

Майстар-клас па вырабе саламянай птушкі!

Саламяныя вырабы - традыцыйныя ўпрыгожванні інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў. У прасторы філіяла Веткаўскага музея мы ўжо рабілі саламянага павука, які з'яўляецца адным з самых старажытных нашых абярэгаў. А птушачка ў сваю чаргу, акрамя абярэжнай сілы, прыносіць у нашыя дамы вясну і аднаўленне.

Запрашаем вас на майстар-клас, дзе вы самі зробіце ўласны абярэг і сімвал вясны!

Майстар-клас па вырабе птушачак з фетру ў тэхніцы выцінанкі!

Птушка - неад'емны сімвалы вясны!

Таму запрашаем вас уласнымі рукамі зрабіць птушачку для сяде, каб упрыгожыць свой дом, ці на падарунак дарагому чалавеку.

Рабіць птушачак мы будзем у традыцыйнай беларускай тэхніцы выцінанкі - толькі не з паперы, а з фетру!

Сябры, у суботу 1 красавіка ў Веткаўскім музеі можна будзе наведаць Велікапосны канцэрт.

Навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай Акадэміі музыкі струннага, духавога і тэарэтычнага аддзяленняў выканаюць звычайныя, велікапосныя і велікодныя спевы знаменнага распеву.

 

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах выставы "Кераміка і ЭТНАбатаніка".

Тэма: "ЭТНАбатаніка".

31.03 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Беларус заўжды жыў у еднасці з прыродай. Заўжды прасіў і чакаў дапамогі ў самой матухны-прыроды. І такім чынам адухаўляў і надзяляў звышнатуральнымі якасцямі ўсе з’явы жывой прыроды ад сонечнага праменьчыка да невялічкага жытняга зярнятка.

Неад'емным атрыбутам святкавання Вялікадня з'яўляецца яйка, таму прапануем завітаць на майстар-клас у філіял Веткаўскага музея.

Пры дапамозе свечак, воску і фарбаў мы размалюем велікодныя яйкі — зробім "Велікодную пісанку"!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика