Навіны

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах новай выставы "Спасава Слабада".

Тэма лекцыі: "Прастора і час у Веткаўскай іконе".

03.02 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Расклад куратарскіх лекцый на ЛЮТЫ:

Кожную пятніцу а 18-й гадзіне супрацоўнікі Веткаўскага музея запрашаюць разам спазнаваць таямніцы традыцыйнай культуры ў асяроддзі выставачных праектаў філіяла музея!

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах новай выставы "Спасава Слабада".

Тэма лекцыі: "Іканаграфія “Вогненнае ўзыходжанне прарока Іллі"".

27.01 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Сябры!

Для вас у гэтую нядзелю 29 студзеня ў філіяле Вектаўскага музея мы ладзім напраўду эксклюзіўны майстар-клас.

Сябры!

У суботу 28 студзеня ў 16:00 запрашаем усіх кінаманаў ды проста ахвочых да нас у кінаклуб “ЭТНАфільМЫ”!

Нам захацелася крыху працягнуць асалоду каляднага часу. Таму прапануем вам разам з намі паглядзець цудоўны фільм "Вечары на хутары каля Дзіканькі", зняты ў 1961 годзе рэжысёрам Аляксандрам Роў.

Даражэнькія!

У суботу 28.01 а 14-й гадзіне запрашаем вас на заняткі нашай "Школкі традыцыйных спеваў".

Аднаўляем нашы спеўныя заняткі пасля доўгай каляднай паўзы! Ужо час гатавацца да Грамниц (Страчэння)!

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

У суботу 28 студзеня адбудзецца майстар-клас па лепцы з гліны!

Тэма заняткаў: свістулькі!

У гэтую пятніцу, 20 студзеня, у межах адкрыцця новай выставы "Спасава Слабада" ў філіяле Веткаўскага музея мы разгорнем дыялогавую пляцоўку па абмеркаванні развіцця турыстычнага патэнцыяла нашага Гомеля.

Назва дыялогавай пляцоўкі - “Спасава слабада: частка цэлага”. Менавіта гэты гістарычны раён горада мы лічым вартым стаць турыстычным цэнтрам і для мясцовых, і для гасцей. На гэта ў нас ёсць пераканаўчыя аргументы.

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў рамках новай выставы "Спасава Слабада".

Тэма лекцыі: "Спасава слабада і яе жыхары".

20 студзеня (пятніца) у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "Спасава Слабада".

У нядзелю 15 студзеня ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца лекцыя "Іканаграфія "Нараджэння Хрыстова" ў Веткаўскім іканапісе", прымеркаваная да свята Богаяўлення.

Самымі светлымі і загадкавымі святамі ў хрысціянскай традыцыі можна лічыць Раство Хрыстова і Вадохрышча. Да іх спрадвеку далучалася падзея пакланення валхвоў. І ўсе гэтыя дзействы аб'ядноўваліся ў свята Богаяўлення.

Ужо да IX стагоддзя была распрацавана ў дэталях іканаграфія Раства Хрыстова, дзе Хрыстос - немаўля ў яслях, побач асёл і бык, Іосіф і Маці Божая, пастухі і валхвы з дарамі. Усе гэтыя элементы знойдзем і ў Веткаўскай іконе Раства Хрыстова. Пры гэтым у ёй ёсць і свае таямніцы і ўтоеныя сэнсы.

Запрашаем вас на лекцыю. Паспрабуем разам увайсці ў радасць нараджэння Бога, новага свету, новага года, новага жыцця!

Кожную пятніцу а 18-й гадзіне супрацоўнікі Веткаўскага музея запрашаюць разам спазнаваць таямніцы традыцыйнай культуры ў асяроддзі выставачных праектаў філіяла музея!

Даражэнькія, мы рады анансаваць першую этна-вечарыну 2023 года!

Запрашаем вас на самую таямнічую і самую містычную вечарыну - "ВАРОЖБЫ".

Вечарына адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея (што ў Гомелі) 21 студзеня (субота) і пачнецца ў 15:00.

Калядны час вельмі спрыяе для таго, каб ВАРАЖЫЦЬ. Таму запрашаем у нашу прастору за магічнымі старажытнымі рытуаламі, гульнямі, спевамі. А таксама танцамі

Падчас вечарыны мы будзем спасцігаць усе асаблівасці варожбаў на Гомельшчыне: шчасце, доля-нядоля, багацце, замужжа... Усё для таго, каб высветліць будучыню, падрыхтавацца да непазбежнага.

КАЛЯДНЫ БОНУС: пакажам Батлейку для дарослых!

Сябры, хадзем шчадраваць!

13 студзеня, на Шчодры, мы ладзім наш традыцыйны паход гаманкім-звонкім гуртом у горад! У кампаніі Казы і Мядзведзя з традыцыйнымі спевамі і вясёлымі пажаданнямі пойдзем на базар!

Апранайцеся адпаведна надвор’ю. Ды бярыце з сабой за кампанію добры настрой і пару сяброў.

Пажадана захапіць з сабой стракатую хустку, незвычайны капялюх, размаляваць твар  - каб "пераўвасобіцца" ў нейкага персанажа. Бо традыцыя таго патрабуе.

У гэтую нядзелю, 8 студзеня, у Веткаўскім музеі (што ў Ветцы) адбудзецца майстар-клас па запраўцы кроснаў.
Наша ткачыха Любоў Зайдак, якая што нядзелю праводзіць бясплатныя майстар-класы па ткацтве ў Веткаўскім музеі, пакажа як трэба запраўляць кросны. Выдатная магчымасць павучыцца асновам ткацкай справы!

22 снежня, у дзень свайго нараджэння, Галіна Рыгораўна Нячаева прэзентавала свой трэці зборнік вершаў!

Канешне, вы добра ведаеце, што Галіна Рыгораўна - гэта душа Ветаўскага музея, у якім яна працуе з першага дня адкрыцця пастаяннай экспазіцыі і нават крыху раней, дзе працяглы час была дырэктаркай, а зараз займае пасаду намесніцы дырэктара па навуковай працы. Праўда, цяперашні дырэктар Пятро Цалка ўсё роўна называе спадарыню Галіну галоўным дырэктарам.

Акрамя гэтага, Галіна Рыгораўна - мастачка і паэтэса. І менавіта ў гэтых амплуа яна выступіла ўчора ў Гомельскай абласной бібліятэцы. Там у Арт-кафэ адбылася прэзентацыя новага зборніка лірыкі "Время циклонов" і адкрылася выстава карцін Галіны Нячаевай.

22 снежня (чацвер) у свой дзень народзінаў Галіна Рыгораўна Нячаева прэзентуе новы ўласны зборнік вершаў "Время циклонов".

Галіна Рыгораўна - супрацоўніца Веткаўскага музея з першага дня адкрыцця пастаяннай экспазіцыі і нават крыху раней. Працяглы час яна была дырэктаркай музея, а зараз займае пасаду намесніцы дырэктара па навуковай працы. З'яўляецца заслужанай дзеячкай культуры Беларусі, а за творчы ўклад у культуру Беларусі была ўзнагароджана медалямі Францыска Скарыны і Кірылы Тураўскага.

Сябры, запрашаем вас на самы смачны перадсвяточны майстар-клас! Будзем распісваць калядныя ды навагоднія пернікі!

Правядзе майстар-клас кандытарка Наталля Адзінцова. Яна падрыхтуе для вас пернікі і патрэбную глазуру. Кожны ўдзельнік атрымае два пернічкі - у выглядзе ёлачнага шара і зайца (сімвала наступнага года). І канешне, упрыгожаныя вырабы вы забярэце з сабой.

Даражэнькія!

У суботу 17.12 а 14-й гадзіне запрашаем вас на заняткі нашай "Школкі традыцыйных спеваў".

Працягваем вывучаць нашы прыгожыя калядныя спевы! Рыхтуемся да свят.

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію. На такіх занятках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам!

Сябры!

У суботу 17 снежня ў 16:00 запрашаем усіх кінаманаў ды проста ахвочых даведацца больш пра свае традыцыі да нас у кінаклуб “ЭТНАфільМЫ”!

У гэты перадсвяточны час мы хочам прапанаваць вам паглядзець цудоўныя дакументальныя фільмы пра калядныя традыцыі нашых продкаў-беларусаў.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика