Навіны

У Веткаўскім музеі адкрыта вакансія навуковага супрацоўніка.

‍Разглядаем кандыдатаў, якія:
• Маюць вышэйшую адукацыю (пажадана гістарычную, альбо ў сферы культуры, але калі прысутнічае наступны пункт, разгледзім з любой вышэйшай адукацыяй).
• Цікавяцца адным ці некалькімі з гэтых накірункаў: гісторыя стараабрадніцтва, кніжная культура, іканапіс, беларуская культура, традыцыі, этнаграфія, археалогія.

У працоўныя абавязкі навуковага супрацоўніка ўваходзіць:
• Правядзенне экскурсій, лекцый, музейных заняткаў.
• Стварэнне музейных выстаў.
• Навуковае даследаванне пэўнага накірунку (напісанне артыкулаў, удзел у навуковых канферэнцыях)

Умовы працы:
• Поўная занятасць.
• Месца працы: Ветка, Красная плошча, 13.
• Працоўны графік: з 8:30 да 17:30
• Заробак: ад 750 рублёў (узровень заробку залежыць ад досведу)

Больш падрабязна на асабiстай суразмове. 

 Рэзюмэ дасылайце на электронны адрас:Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 Падрабязнасці па тэлефоне: +375 (23) 304-25-71

frame_403_1.jpg

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і яго гомельскім філіяле на ЛЮТЫ:

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Вечарыны:
 "Зіма з летам сустракалася....” - этна-вечарына, адсвяткуем разам Грамніцы, і пачнём чакаць вясну
17.02 (субота) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Выстава аднаго дня:
 "Адкуль родам нашы знакі"
25.02 (нядзеля), Гімназія г. Веткі, вул. П. Камуны, 4
кошт: бясплатна

Майстар-класы і спевы:
Неглюбская гарлячка
03.02 (субота) у 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN

Лялькі-мотанкі "Неразлучнікі"
10.02 (субота) у 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Лепка з гліны
10.02, 24.02 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 10.02 - 15 BYN, 24.02 - 20 BYN, (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)
* 24.02 будзем рабіць свістулькі

Саламяны павук
17.02 (субота) у 10:00 і 13:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN

Лекцыя "Турава-Мазырскі строй: "лельчыцкія" аспекты"
18.02 (нядзеля) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 4 BYN

Майстар-клас па пашыве тонежскага "кабата" (гарсэта)
18.02 (нядзеля) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 20 BYN

Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
04.02, 11.02, 25.02 (нядзелі) 13:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Куратарскія лекцыі:
"Эвалюцыя плеценага арнаменту ў кераміцы”, лектар Юрый Катляроў
02.02 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

"Мастацкія асаблівасці рукапісных кніг Веткаўска-старадубскага сагласу", лектарка Святлана Лявонцьева
09.02 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

"Мікіта-віон. Прастора іконы", лектарка Галіна Нячаева
16.02 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

""Крючча". Кампазіцыя арнаменту як тэкст", лектарка Галіна Нячаева
23.02 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

qpZLAFYurvY.jpg

15 снежня ў новай выставачнай зале Веткаўскага музея (у Ветцы) адбудзецца адкрыццё выставы карцін Уладзіміра Пракапцова «Пад знакам бясконцасці».

Уладзімір Іванавіч Пракапоцоў - мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, на працягу 25 год займаў пасаду дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея. Яго жывапісныя творы знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава, Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Полацкага нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Дома-музея Міцкевіча ў Навагрудку, Добрушскага і Лепельскага раённых краязнаўчых музеяў, Нацыянальнага мастацкага музея Кітая ў Пекіне, Нацыянальнага мастацкага музея г. Чунцын (Кітай), а таксама ў прыватных калекцыях.

На выставе «Пад знакам бясконцасці» будзе прадстаўлена больш за 20 карцін розных жанраў: пейзажы, нацюрморты, партрэты, эпічныя палотны, а таксама працы, напісаныя падчас пленэраў. Гэта карціны, створаныя ў розны час - з 1980-х гадоў і па сёння.

Акрамя карцін, на выставе можна будзе пабачыць кнігі спадара Уладзіміра, прысвечаныя славутым мастакам Беларусі - Станіславу Жукоўскаму, Вітольду Бялыніцкаму-Біруле, Фердынаду Рушчыцу і іншым.

На адкрыцці будзе прысутнічаць сам Уладзімір Іванавіч, а таксама Глеб Анатольевіч Отчык, мастак, старшыня Беларускага саюза мастакоў.

Выстава жывапісу Уладзіміра Пракапцова "Пад знакам бясконцасці" будзе працаваць да 30 студзеня 2023 года.

 Запрашаем на адкрыццё!

 15.12 (пятніца) у 15:00.

 г. Ветка, Красная плошча, 13

Уваход вольны!

 Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49

 

Ya5LYzJFnjU.jpg

 30 лістапада Веткаўскаму музею споўнілася 45 год.
Гэтую падзею мы хочам адзначыць новай незвычайнай экспазіцыяй – адкрытымі фондамі захавання народнай беларускай іконы! Гэта будзе новая незвычайная прастора. Адкрыццё адбудзецца ў Ветцы, у адміністрацыйным будынку музея па адрасе Красная плошча, 13.

Веткаўскі музей - гэта не толькі прадстаўленне яркай і жыццесцвярджальнай культуры стараабрадніцтва. Другое крыло нашай актыўнасці - беларускія традыцыі. Гэта значная частка працы, якая нас напраўду захапляе. 45 гадоў даследаванняў, і ў нашай спадчыне – прыгожыя абрады, фальклор, узорнае ткацтва, разны дэкор дома… І самы таямнічы і мала даследаваны народны беларускі іканапіс!

На сёння калекцыя народнай іконы складае больш за 200 прадметаў і ўключае яркія творы розных стыляў і нават іканапісных майстэрняў. Сярод велічных помнікаў - іконы бабіцкай школы. Яна пакінула творы розных сюжэтаў, памераў, асяроддзя бытавання, нават рознай канфесійнай прыналежнасці.

Доўгі час мы імкнуліся шырока прадставіць багатую калекцыю народнай іконы, сабраную за 45-гадовую гісторыю супрацоўнікамі музея. І зараз такі час прыйшоў!

 Запрашаем вас на адкрыццё новай выставы і новай прасторы! Падзяліце з намі гэтае свята, радасць і захапленне далучэння да сапраўднай дабрыні і прыгажосці!

 08.12.23 у 15:00.

 г. Ветка, Красная плошча, 13

Уваход вольны!

 Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49

frame_403_1.jpg

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і яго гомельскім філіяле на СНЕЖАНЬ:

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Новая выставачная зала:
 Адкрыццё новай выставачнай залы (у Ветцы). Святкаванне 45-годдзя з дня заснавання Веткаўскага музея
08.12 (пятніца) 15:00, Ветка, Красная плошча 13
кошт: бясплатна

Вечарыны:
“Хрыстос нарадзіўся на вашым двары… ” - этна-вечарына з каляднай батлейкай
23.12 (субота) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Майстар-класы і спевы:
"Сожская скань”
16.12 (субота) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN

Лепка з гліны
09.12, 23.12 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)

Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
03.12, 10.12, 17.12 (нядзелі) 13:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Святочныя лекцыі:
Лекцыя ад даследчыцы беларускага іканапісу Галіны Флікоп-Світы "Архіўныя таямніцы пра апошніх бабіцкіх іканапісцаў"
09.12 (субота) 12:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 7 BYN

Святочная лекцыя, прысвечаная Дню святога Мікалая
16.12 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 4 BYN

Куратарскія лекцыі:
"Спас Нерукатворны. Шлях мастака", лектарка Галіна Нячаева
01.12 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

"Ікона-Дом", лектарка Галіна Нячаева
15.12 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

 "Крючча: каму красуе збажына?", лектар Мікола Асмалоўскі
22.12 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

2 снежня (субота) Веткаўскі музей працуе да 17:00. Уваход у экспазіцыю да 16:30.

Наш гомельскі філіяле працуе як звычайна - да 18:00.

CRDpnHClgSQ.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Спас Нерукатворны”.

 Тэма лекцыі: “Спас Нерукатворны. Шлях мастака".

 01.12 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

У першую пятніцу зімы мы зноўку звернемся да тэмы “Спас Нерукатворны. Шлях мастака". І на гэты раз лекцыю прачытае Галіна Нячаева. Таму гэта будзе зусім іншая, не менш цікавая куратарская!

 Стрыжнем прасторы выставы "Спас Нерукатворны" выступае вобраз "Шлях мастака Ананіі". Старажытная гісторыя з першай няўдачай: адлюстраваць адначасова матэрыяльнае, цялеснае - і духоўнае… Гэтае пытанне праз стагоддзі. Ён - у душы кожнага мастака.

Зліццё//не магчымасць зліцца - віно і вада? Ці віно і аліўкавы алей?
Чаму існавалі энкаўстыка, васковы жывапіс, пры наяўнасці кода пчалы і таямніцы крытага мёду? Мёд даваў неўміручасць… І яечная тэмпера, жаўтковая, зародкавая тэмпера, пры стварэнні = раскрыцці закладзеным у жаўтку жыцця… Тады рас-Тварэнне фарбаў у жаўтку ёсць першы этап жывапіснага ўвасаблення.

Аб'ектам семіятычных тлумачэнняў выступае мастацкая выява: яго жыццё ў візуальным тэксце самай іконы – і гэтак жа, візуальна, прадстаўленых кантэкстах-наратывах.

Старажытны тэкст - і яго "чытач" з XXI ст., дыялог культур - вось звышзадача экспазіцыі.

 Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаная дзяячка культуры Беларусі.

Мова лекцыі - руская.

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

seTGphaIZKk.jpg

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і яго гомельскім філіяле на ЛІСТАПАД:

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Новая выставачная зала:
 Адкрыццё новай выставачнай залы (у Ветцы). Святкаванне 45-годдзя з дня заснавання Веткаўскага музея
30.11 (чацвер) 15:00, Ветка, Красная плошча 13.
кошт: бясплатна

Вечарыны:
“Кудзельная” - этна-вечарына, пакажам доўгі шлях стварэння тканіны: ад апрацоўкі лёну да прадзення на верацяне
25.11 (субота) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Сустрэчы:
Сустрэча ў межах праекту “ART-Ветка”, які бліжэй знаёміць з Веткай. Сустрэча будзе прысвечана шанаванню іконы Божай Маці Казанскай.
04.11 (субота) 12:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: данат (ахвяраванне любога памеру)

Сустрэча ў філіяле Веткаўскага музея з нагоды шанавання іконы Божай Маці Казанскай. Лекцыя “Іканапісныя традыцыі Веткі. Маці Божая Казанская”
04.11 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

Майстар-класы і спевы:
"Сожская скань”
04.11 (субота) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN

Лепка з гліны
11.11, 25.11 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)

Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
11.11, 18.11 (суботы) 13:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Куратарскія лекцыі:
«Роля пояса ў традыцыйнай культуры», лектар Пятро Цалка
03.11 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

«Спас Нерукатворны. Шлях мастака», лектарка Галіна Нячаева
10.11 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

 «З гісторыі воінскіх штандараў. Спас Нерукатворны»,
лектар Юрый Катляроў
17.11 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

 «”Союзом любви связуемы апостолы". Вытокі веткаўскай іканаграфіі»,
лектарка Вольга Афанасьева
24.11 (пятніца) 18:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 3 BYN

photo_2023-10-25_09-56-11.jpg

 28 кастрычніка (субота) у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы «Спас Нерукатворны».

Гэтая выстава - вынік шматгадовага праекта даследаванняў Веткаўскага музея. Пачатага яшчэ ў 1979 г. заснавальнікам музея Фёдарам Шкляравым, які працягваецца і сёння.

Мы прадстаўляем свой збіральніцкі, экспедыцыйны, рэстаўрацыйны, навукова-даследчы і мастацкі досвед вывучэння выявы Спаса Нерукатворнага.

Менавіта прыгажосць і таямніца вобраза, гэтай «першай іконы» і «першага партрэта Хрыста», прываблівае мастакоў многіх стагоддзяў.
Веткаўская «Атлантыда» ўнікальна і шматгранна распрацоўвала гэтую тэму, уносячы, як заўсёды, сваё слова.

На выставе «Спас Нерукатворны» будуць прадстаўленыя іконы, службовыя малюнкі іканапісцаў, прорысы, маленькія літыя абразкі некалькіх стагоддзяў, шытыя рызы і тачоныя аклады, ваўняныя і шаўковыя шалі, размаляваныя куфры.

 Запрашаем на адкрыццё!

 Калі: 28.10.2023 у 17:00.

 Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны!

 +375 232 50-96-98

photo_2023-10-16_15-48-19.jpg

 Сябры, прапануем вам новы від экскурсій у нашым гомельскім філіяле!

Цяпер стандартную экскурсію можна дапоўніць майстар-класамі па ткацтве і танцах 

Напачатку наш навуковы супрацоўнік правядзе вас па чатырох выставах (каторыя мяняюцца кожныя 3-6 месяцаў) і дапаможа атрымаць не проста візуальную асалоду, але і паглыбіцца ў кантэкст.

Пасля вы сваімі рукамі паспрабуеце ткаць на кроснах. Мажліва дома ў вашай бабулі стаялі кросны і вы яшчэ бачылі, як яна ткала набожнік, альбо посцілку. А самі так і не наважыліся паспрабаваць. Чаму б гэта не зрабіць зараз?

І па завяршэнні мы развучым з вамі элементы самых знакамітых і прыгожых беларускіх танцаў, такіх як Лявоніха, Падыспань, Грачанікі.

Такая экскурсія з ткацтвам і танцамі даступная для груп ад 10 да 30 чалавек. І абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Кошт: 7 BYN з чалавека.

 Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Instagram_post_-_136.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Пляценне. Тэхналогія як магія”.

 Тэма лекцыі: “Плетение словес..."

 20.10 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

 Пляценне, як адзін з сімвалаў прамудрасці, адкрытае архаічным чалавекам на світанні часоў, не магло не выклікаць паралеляў у мастацтве сплятаць словы ў рытмічны арнамент.

Тэрмін з'явіўся ў антычнасці, але сам архетып добра вядомы традыцыйнай культуры: у рытміцы рытуалу, дзе слова, спевы, танец і абрадавыя дзеянні сплятаюцца ў адзіны сэнс. Пляценнем слоў-вобразаў поўныя загадкі.

У XIV ст., у часы другога паўднёваславянскага ўплыву, стыль плеценага арнаменту і "пляцення славес" узяў верх у славянскай хрысціянскай кніжнасці. Яго ўзлёты паўтараюцца, хоць і з іншымі назвамі, у эпохі арнаментальных бунтаў культуры: у барока, ракако, мадэрне…

Мы працягваем асноўныя прынцыпы "пляцення славес" у паэтычнай творчасці. Аднак і фармаванне новых тэрмінаў сучаснай інфармацыйнай эпохі звяртаецца да архетыпаў: інтэрнэт = сетка, кошык, сувязь… Усе словы з тэхналогіі пляцення.

 Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаная дзяячка культуры Беларусі.

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Instagram_pos5.jpg

 Запрашаем у суботу 21 кастрычніка на майстар-клас па Сожскай скані. Гэтым разам будзем прыцягваць удачу: рабіць магніты ў выглядзе падковы! Дарэчы, выдатны сувенір гаспадарам хаты, калі ідзяце да кагосьці ў госці 

Правядзе занятак майстар Міхаіл Лізагуб.
"Сожская скань" - назва тэхналогіі інкрустацыі драўлянай габлюшкай розных вырабаў. Гэтая тэхніка ўнікальная і зараз з'яўляецца выключна мясцовай з'явай.

Работы, выкананыя ў тэхніцы сожскай скані, маюць у сваіх калекцыях Біл Клінтан, Бенедыкт XVI, а карані гэтага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вядуць у XV ст., аднак з часам гэтая тэхніка была забытая. Але ў 1990-х гг. гомельскі ўмелец Уладзімір Цакуноў адрадзіў і палепшыў гэтую тэхналогію, якую цяпер называюць «Сожская скань», «Гомельская скань» або «Цакуноўка».

Колькасць месцаў абмежаваная. Таму абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698.
Кошт: 15 BYN.

 Калі: 21.10 (субота), 12:00.

 Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

 Тэлефон для запісу: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

photo_2023-10-13_21-28-28.jpg

Веткаўскі музей з задавальненнем далучаецца да Рэспубліканскага тыдня бацькоўскай любові "У музей усёй сям'ёй".

З 14 па 21 кастрычніка сем'і з дзецьмі могуць наведаць Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял па цане аднаго ўваходнага квітка, незалежна ад колькасці членаў сям'і.

Акцыя распаўсюджваецца на сем’і з дзецьмі: гэта могуць быць бацькі з дзецьмі і бабулі-дзядулі з унукамі (узрост дзяцей-унукаў не мае абмежаванняў).

А для шматдзетных сямей уваход будзе бясплатным (патрэбна паказаць пасведчанне).

Выдатная нагода, каб правесці час разам. І, напрыклад, наведаць музей усёй сям'ёй.

Кошт квітка:

Веткаўскі музей - 6 BYN
*у кошт уваходзіць наведванне, калі замовіце экскурсію + 14 BYN

г. Ветка, Красная плошча, 5 (з 9.00 да 18.00 - уваход у экспазіцыю да 17:30)
+375(2330)4-27-49

філіял Веткаўскага музея - 4 BYN
*у кошт уваходзіць наведванне, калі замовіце экскурсію + 8 BYN

г. Гомель, плошча Леніна, 4а (з 9:30 да 18:00 - уваход у экспазіцыю да 17:30).
+375(0232) 50-96-97.

*На фота сям’я з вёскі Неглюбка (Веткаўскі раён).

frame_437.jpg

26-28 кастрычніка адбудзецца другая навуковая канферэнцыя, прысвечаная стараабрадніцтву: «"Дабы не предати небытию надобные вещи". Стараабрадніцтва як гісторыка-культурны феномен».

Веткаўскі музей - больш чым музей. Гэта навуковы цэнтр, які займаецца даследаваннем стараабрадніцтва.

У свой час, Ветка, з’яўляючыся часткай Рэчы Паспалітай, стала прытулкам для вернікаў, якія не прынялі новыя рэформы ў Рускай праваслаўнай царкве, за што падвергліся ганенням у Маскоўскім царстве. А на нашай зямлі яны маглі жыць у бяспецы і вольна "служыць па старому". З часам Ветка стала магутным духоўным цэнтрам страабрадніцтва, і паспрыяла не толькі захаванню гэтай цікавай самабытнай культуры, але і яе росквіту. Таму натуральна, што Веткаўскі музей не проста намагаецца зберагчы памяць пра тое мінулае, якое мы ведаем, але больш глыбока даследаваць сваю гісторыю.

Летась наш музей выступіў ініцыятарам і галоўным арганізатарам канферэнцыі, прысвечанай вывучэнню стараабрадніцтва як гісторыка-культурнага феномена. І вось сёлета адбудзецца другая сустрэча.

Чатыры секцыі (гісторыя, іканапіс, кніжная культура і этнаграфія), амаль паўсотні удзельнікаў-навукоўцаў.

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў.

Жадаючыя пагрузіцца ў тэму стараабрадніцтва і дазнацца багата цікавага пра гэты гісторыка-культурны феномен могуць прыняць удзел у канферэнцыі як слухачы. Выступы спікераў адбудуцца 26 і 27 кастрычніка ў канферэнц-зале Веткаўскага райвыканкама (Ветка, Красная плошча, 8).


 Ніжэй падрабязная ПРАГРАМА канферэнцыі (імя дакладчыка і назвы дакладаў напісаны адпаведна той мовы, на якой будуць чытацца). 
*У праграме магчымы змены.

 

26 кастрычніка (чацвер):

10.00-11.30 

1. Урачыстае адкрыццё канферэнцыі. Плануецца ўдзел старшыні Веткаўскага райвыканкама Паўла Сілівончыка, прадстаўніка Асветніцкага аддзела РПСЦ, архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана.

2. Пленарнае пасяджэнне:

- Леонтьева Светлана Ивановна, главный хранитель Ветковского музея, кандидат искусствоведения, г. Ветка. «Сравнительный анализ некоторых художественных особенностей Ветковско-Стародубской и Гуслицкой рукописных традиций».

- Злотникова Ирина Владимировна, кандидат искусствоведения, член Российской Ассоциации искусствоведов, генеральный директор ООО «ART-экспертиза», г. Брянск. Презентация новой книги по иконописи Ветки.

- Чернов Михаил Алексеевич, аведующий отделом икон в Музее истории и культуры старообрядчества, Москва-Боровск. «Образы «Богоматерь Боголюбская», «Покров», «Усекновение/обретение главы Иоанна Предтечи» в иконописи Ветки и Стародубья. Особенности иконографии».

 - Аўсейчык Уладзімір Яўгенавіч, дацэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, кандыдат гістарычных навук,  г. Полацк. «Да пытання аб рассяленні старавераў на паўночна-заходніх беларускіх землях у другой палове XVII – першай палове XVIII ст.».

 

12.00-14.00 

Праца секцыі «Гісторыя», вядучы - Катляроў Юрый Пятровіч, старэйшы навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея:

1Попель Радзівон Ігаравіч, старшы спецыяліст Цэнтра сацыяльных  і інтэграцыйных даследаванняў, г. Мінск, магістр гістарычных навук. «Старабрадніцтва ў Беларусі: да пытанняў вызначэння і сучаснага стану».

2. Котляров Юрий Петрович, старший научный сотрудник Ветковского музея, г. Ветка. «Трудовая этика, патернализм и семейный характер ведения хозяйствования старообрядцев Ветковско-Стародубского региона в конце XIX - начале XX в.»

3. Кочергина Марина Викторовна, доцент ЧОУ ВО «Брянского института управления и бизнеса», кандидат исторических наук. «Старообрядческие общины Стародубья и Ветки в «золотой век» русского старообрядчества (1905-1917 гг.): сохранение духовных контактов и связей, традиций меценатства и благотворительности». 

4. Малікаў Яўген Раманавіч, г. Гомель, кандыдат мастацтвазнаўства. «Лакалізацыя Спаскай царквы ў Гомелі XVI-XVIII ст. і паходжанне назвы стараабрадніцкай "Спасавай слабады" паводле новавыяўленых архіўных дадзеных». Відэазапіс.

5. Перекрестов Ромуальд Игоревич, полковник медицинской службы, член Союза писателей России, действительный член Академии Русской словесности, г. Одинцово, заслуженный деятель культуры РФ. «Малоизвестный документ 1690 г. о духовной жизни старообрядцев Ветки в 1680-е годы». Видеозапись.

6. Пригарин Александр Анатольевич, профессор Центра социальной антропологии Российского государственного гуманитарного университета, г. Москва, доктор исторических наук. «Советизация старообрядцев Бессарабии: корпус документов Уполномоченного по делам культов».

7. Сафронов Павел Михайлович, аспирант УО «Республиканский институт высшей школы, г. Полоцк, магистр исторических наук. «Приходы старообрядцев-единоверцев на территории Полоцкой епархии в XIX – начале XX в.».

8. Трофимова Татьяна Вячеславовна, преподаватель, УО «Брестский государственный университет им. А.С. Пушкина», г. Брест. «Возникновение и деятельность Двинского старообрядческого братства в начале ХХ века». Видеозапись.

 

15.00-17.00 

Працяг працы секцыі «Гісторыя»:

1. Анапрэенка Наталля Якаўлеўна, вядучы рэдактар выдавецкага аддзела, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, г. Мінск, кандыдат філалагічных навук. «Стараабрадніцтва ў Мінску: скрозь скрыжаванні эпох». Відэазапіс.

2. Глушаков Юрий Эдуардович, историк, корреспондент ЧУП “Редакция газеты “Частный детектив”, г. Гомель. «Семья ветковчан Малеевых на переломе эпох: от старообрядчества - к службе революции».

3. Рогинский Ростислав Маратович, ремесленник, г. Гомель, магистр исторических наук. «Гомельское служение старообрядческого священника  Евгения Бобкова (1975 - 1984 гг.)» Видеозапись.

4. Каргин Юрий Юрьевич, ответственный секретарь Совета отделения Российского исторического общества в Саратовской области, г. Балаково. «Защитник старой веры: штрихи к биографии купца Михаила Мальцева». Видеозапись.

5. Маркус Сергей Владимирович. Представитель Просветительского отдела РПСЦ, г. Москва. «Протоиерей Владимир Смирнов – настоятель Преображенского собора в Клинцах, благочинный Клинцовско-Новозыбковской и Кавказско-Донской епархий при епископе Анастасии (материалы к биографии)». Видеозапись.

 

Праца секцыі «Іканапіс», вядучы - Афанасьева Вольга Васільеўна, вядучы навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея, магістр тэалогіі.

6.  Злотникова Ирина Владимировна, кандидат искусствоведения, член Российской Ассоциации искусствоведов, генеральный директор ООО «ART-экспертиза», г. Брянск. «Орнамент в сакральном пространстве стародубско-ветковский иконописи».

7. Мальцева Дарья Евгеньевна, художник-реставратор, консультант, Государственный Русский музей, г. Санкт-Петербург, Россия, Музей Русской иконы Франческо Бигацци, Печчоли, Италия. «Резные иконы в ветковско-стародубской традиции».

8. Мерзлютина Наталья Алексеевна, ведущий научный сотрудник Художественного отдела музея «Новый Иерусалим», кандидат искусствоведения, г. Москва. «Иконы Ветковско-Стародубского региона в собрании Музея “Новый Иерусалим”».

 

27 кастрычніка (пятніца):

09.30-11.30 

Працяг працы секцыі «Іканапіс»:

1Кожурин Кирилл Яковлевич, доцент Института философии человека РГПУ им. А.И. Герцена, г. Санкт-Петербург, кандидат философских наук. «Старообрядческие духовные центры Полоцкого уезда в середине XIX века (по материалам Российского государственного исторического архива)».

2. Нечаева Галина Григорьевна, заместитель директора Ветковского музея по научной работе, заслуженный деятель культуры РБ, г. Ветка. «Икона «Трое избранных святых» из слободы Попсуевки. Новая атрибуция: «Власий, Медост и Иоанн Воин».

3. Боровиков Илья Павлович, куратор музея форума «Христианство в искусстве», г. Москва. «Презентация ветковских икон на аукционной продаже на сайте «Христианство в искусстве» за последние годы».

 4. Глушакова Елена Владимировна, древлехранитель, реставратор, бакалавр богословия, Музей Гомельской епархии, г. Гомель. «Из опыта реставрации деформированной деревянной основы на примере иконы «Никола Чудотворец» конца XIX в. из Дубровки Добрушского р-на Гомельской обл.».

5. Боровик Юлия Викторовна, старший научный сотрудник, Уральский федеральный университет, г. Екатеринбург, доктор исторических наук. «Книги на иконах: эволюция изображения переплетов в стилистике невьянской школы».

6. Афанасьева Ольга Васильевна, ведущий научный сотрудник Ветковского музея, магистр теологии, г. Ветка. «Уникальный вариант известной иконографии. Ветковская икона «София, Премудрость Божия»».

7. Науменко Евгений Михайлович, студент филиала Брянского государственного университета, г. Новозыбков. «Феномен изображения Бога-Отца на территории Стародубья на примере икон из частной коллекции А.А. Беласа».

8. Сальникова Ирина Владимировна, старший научный сотрудник, Институт археологии и этнографии СО РАН, г. Новосибирск, кандидат исторических наук. «Старообрядческая православная пластика в собрании Музея истории и культуры народов Сибири и Дальнего Востока. Институт археологии и этнографии СО РАН». Видеозапись.

 

12.00-14.00 

Праца секцыі «Кніжная культура», вядучы Лявонцьева Святлана Іванаўна, галоўны захавальнік Веткаўскага музея, кандыдат мастацтвазнаўства:

1. Титовец Елена Иосифовна, заведующий сектором отдела книговедения Центра исследований старопечатных изданий и рукописей, Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси, г. Минск, кандидат исторических наук. «Истории экземпляров «Никоновской кормчей» (Москва, 1653)».  

2. Губанова Ольга Александровна, научный сотрудник, Центр исследований старопечатных изданий и рукописей, Центральная научная библиотека Национальной академии наук Беларуси, г. Минск. «...И хотя десятый помянет добрым тихим словом...»: Никон Миронович Сорокин и его книги в колллекции кириллических изданий ЦНБ НАН Беларуси».

3. Мищенко Татьяна Александровна, доцент, филиал МПГУ в г. Черняховске, г. Черняховск, кандидат исторических наук, Белас Алексей Александрович, краевед, этнограф, г. Новозыбков. «"Заблудовское Евангелие": обретение старопечатной книги на брянско-гомельском пограничье»

4. Костромина Ксения Николаевна, руководитель культурно-просветительского центра-музея «Древнерусская книжница», Приднестровье, г. Бендеры. «Книжное наследие старообрядческого священника П.К. Труханова в музее «Древнерусская книжница»». Видеозапись.

5.Прокуратова Екатерина Владимировна, доцент кафедры филологии, старший научный сотрудник научно-исследовательской лаборатории «Филологические исследования духовной культуры Русского Севера», Сыктывкарский государственный университет имени Питирима Сорокина, кандидат филологических наук, г. Сыктывкар. Рыжова Елена Александровна, доцент, заведующий кафедрой журналистики, старший научный сотрудник научно-исследовательской лаборатории «Филологические исследования духовной культуры Русского Севера», Сыктывкарский государственный университет имени Питирима Сорокина, г. Сыктывкар, кандидат филологических наук. «Удорское собрание старообрядческих рукописных книг Научной библиотеки Сыктывкарского государственного университета имени Питирима Сорокина: опыт научного описания региональной книжной коллекции». Видеозапись

6. Киреева Галина Владимировна, главный библиограф, Национальная библиотека Беларуси, г. Минск. «В поисках старых книг».

7. Воронцова Елена Владимировна, старший научный сотрудник, МГУ, ПСТГУ, г. Москва, кандидат философских наук. «Рамка-клише на переплетах старообрядческих изданий рубежа XIX-XX вв.». Видеозапись.

8. Леонтьева Светлана Ивановна, главный хранитель Ветковского музея, г. Ветка, кандидат искусствоведения. «Духовный стих XIX в. «На разорение Успенского женского монастыря»».

9. Сафонов Алексей Валерьевич, директор, ООО «МИР», г. Верхняя Пышма. «Электронная база данных кириллических книг как инструмент для быстрой атрибуции и описания дефектных экземпляров. Использование вязи, как атрибутирующего признака». Видеозапись.

10. Корнилова Татьяна Владимировна, заведующий сектором, Научно-исследовательский отдел книговедения, Национальная библиотека Беларуси, г. Минск. «Книги духовных наставников старообрядчества в фондах Национальной библиотеки Беларуси». Видеозапись.

 

15.00-17.00 

Праца секцыі «Этнаграфия»,  вядучы Цалка Пятро Міхайлавіч, дырэктар Веткаўскага музея:

1.Валодзіна Таццяна Васільеўна, дацэнт, загадчык аддзела, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, г. Мінск. «Магічна-вербальнае лекаванне старавераў: заканамернасці і спецыфіка».         

2. Черепко Станислав Александрович, декан Факультета истории и межкультурных коммуникаций Гомельского государственного университета им. Ф. Скорины, кандидат исторических наук, Веремеев Сергей Федорович, заведующий кафедрой философии и специальных исторических дисциплин Гомельского государственного университета им. Ф. Скорины, кандидат исторических наук, г. Гомель. «Двоеперстное крестное знамение в Православной церкви на территории Беларуси».

3. Литвина Наталья Викторовна, начальник Отдела учета и обеспечения сохранности    документов Архива РАН, заведующий межкафедральной археографической лабораторией исторического факультета МГУ имени М.В. Ломоносова, старший научный сотрудник РГГУ, г. Москва. «Раскол» - классика позднего советского документального кино: к проблеме популяризации наследия старообрядцев». 

4. Корзюк Аляксандр Аляксандравіч, дацэнт, галоўны рэдактар рэдакцыі часопіса “Беларускі гістарычны часопіс”, РУП «Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», г. Мінск, кандыдыт педагагічных навук. «Гісторыя і культура стараабрадцаў на старонках “Беларускага гістарычнага часопіса».

5. Беляев Виталий Сергеевич, ГБУ «Брянский государственный краеведческий музей», юрисконсульт ведущей категории, г. Брянск. «Сохранение культурных традиций старообрядцев на примере общины Никольско-рождественского храма города Новозыбкова».

6. Скідан Андрэй Валер’евіч, загадчык аддзела навукова-асветніцкай і фондавай працы, Веткаўскі музей, г. Ветка. «Тыпалогія веткаўскіх брам: аналіз з’явы ў кантэксце рэгіянальнай традыцыі разьбянога дэкору».

7. Ежова Оксана Федоровна, младший научный сотрудник, Архив РАН, г. Москва, кандидат филологических наук. «Игровой репертуар детей из семей старообрядцев Хабаровска 1970 – 1990 гг.»

8. Цалко Петр Михайлович, директор Ветковского музея, г. Ветка, магистр филологических наук. «Пряники пекла «царица»…». Традиция пряничной выпечки в Ветковско-Стародубском регионе».

9. Кирьянова Ольга Геннадьевна, старший научный сотрудник Центра музейной политики, Государственный научно-исследовательский институт культурного и природного наследия им. Д.С. Лихачева, г. Москва. «Презентация старообрядческого наследия в частных музеях России». Видеозапись.

Instagram_post_-_134.jpg

Запрашаем на традыцыйную сустрэчу ў межах праекту "ART-Ветка", які бліжэй знаёміць вас з Веткай.

Гэтая сустрэча адбудзецца 14 кастрычніка, таму будзе прысвечана святу Пакроў Багародзіцы.

 Падчас сустрэчы мы зладзім экскурсію да веткаўскага Пакроўскага храма.
А пасля вернемся ў музей, каб на прыкладзе прадстаўленых у нашай экспазіцыі ікон паразмаўляць пра цуд Пакрова.

Гісторыя Веткі і сімвалічна і рэальна звязаная са святам Пакроў Багародзіцы.
Першая стараабрадніцкая царква на Ветцы была асвечана ў 1695 г. у імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Да 1764 г. (час "другой выганкі" Веткі) гэтая царква была першай і адзінай у хрысціянскім свеце "дзе можна было адпраўляць абрады па-старому, па старой веры"!

Ветка разам са сваімі святынямі ўвайшла ў Новы час і працягнула развівацца. Барока, ракако далі новыя мастацкія сродкі, сілы, перажыванні для перадачы цуду Пакрова...

Гэтую тэму спаўна раскрые Галіна Нячаева, якая спецыяльна для нашай сустрэчы падрыхтавала лекцыю "Ад святыні Канстанцінопаля да першага Веткаўскага храма".

Будзем рады ў такі дзень сустрэцца з вамі ў Веткаўскім музеі!


Патрэбны запіс.
Каб запісацца, тэлефануйце +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00).

Кошт: за данат.

 Калі: 14 кастрычніка (субота) ў 12:00.

 Дзе: Веткаўскі музей, г. Ветка, Красная плошча, 5

 Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49

Frame_21.jpg


У суботу 07.10 запрашаем вас на супольныя спеўкі!

 Пачынаем падрыхтоўку да Вясельнай этна-вечарыны (якая адбудзецца 21 кастрычніка) - будзем развучваць тэматычныя абрадавыя песні.

А яшчэ, супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам.

 Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

 Час правядзення: 7 верасня ў 13:00.

 Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

JfcMwtZO460.jpg

UPD: усе месцы занятыя. Калі раптам з’явяцца - паведамім.

 

Майстар-клас па лепцы з гліны 14 кастрычніка ў 11:00.

Узрост: ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата ў філіяле музея (калі ўдзельнік не прыходзіць на майстар-клас, перадаплата не павяртаецца).

Кошт удзелу: 15 BYN*
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.

 Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+5 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру).

Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.

 Час правядзення: 14.10 (субота), 11:00.

 Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

 Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

Instagram_post_-_128.jpg\

Сябры, пасля летняй паўзы мы пачынаем новы сезон куратарскіх лекцый!

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах выставы "Спасава Слабада"

 Тэма лекцыі: “Иже на всяко время...” Працоўная этыка стараабрадцаў Гомеля і Веткаўскіх слабод у дарэвалюцыйны час.

 06.10 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

«Вось садзіліся яны за гэты варштат - працавалі. А за працай спявалі ўсё боскае, працавалі багата, па 12 гадзін».
Так пра свайго бацьку-чаканшчыка ўзгадвала жыхарка слабады Новы Крупец Ірына Радзівонаўна.

Безумоўна, рэлігія ўплывае на этыку. А ці ўплывае яна канкрэтна на этыку працоўную?

На куратарскай лекцыі мы разгледзім стараабрадніцтва ў новым ракурсе – маральна этычным, дзе нас будзе больш цікавіць ідэалагічны складнік шырока прызнаных поспехаў стараабрадцаў у тых рэчах, якія мы зараз з вамі можам называць прадпрымальніцтвам ці бізнесам.

На прыкладах дзейнасці стараабрадцаў нашага рэгіёна мы будзем шукаць тыя ідэі, што паўплывалі на такое трапяткое стаўленне да працоўнай дзейнасці. Мы таксама разгледзім падобныя і супрацьлеглыя погляды на працоўную этыку стараабрадцаў у параўнанні з каталікамі, праваслаўнымі і пратэстантамі.

 Лектар: Юрый Катляроў, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея.

Будзе запіс, але ў запісу - толькі асноўная частка лекцыі. У жывой прысутнасці можна задаваць пытанні, абмяркоўваць. Жывы дыялог, дыскусія, размова з прысутнымі застаецца па-за кадрам. Таму запрашаем вас наведаць лекцыю нажыва.

*мова правядзення лекцыі - руская

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 3 BYN
 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

k6nLaMRg1Lg.jpg

У суботу 7 кастрычніка адбудзецца майстра-клас, на якім мы будзем рабіць традыцыйныя неглюбскія дзявочыя ўпрыгожванні: ГАРЛЯЧКУ і КУБАК!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер  Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

Кубак - дзявочы галаўны ўбор з рознакаляровых стужак, якія трымаюцца ўсяго на адным вузле! Кубак таксама з'яўляецца элементам неглюбскага строю і паказвае, што дзяўчына, якая яго апранула, гатовая перайсці ў статус нявесты.

 На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

На майстар-класе мы прадаставім бісер для трэніроўкі. Калі вы хочаце дома дарабіць упрыгожванне менавіта з такога бісеру, якім пачыналі, то бярыце свой бісер з сабой. Спатрэбіцца бісер 2-х колераў, па два-тры пакетыкі кожнага. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацерка - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш масіўная яна атрымаецца.

 Кубак мы будзем рабіць адзін. Калі вы хочаце зрабіць свой уласны і забраць яго дадому - бярыце з сабой 15-20 рознакаляровых атласных стужак, даўжынёй 2 метры кожная. Можна дадаць стужкі з узорамі.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698.
Кошт: 7 BYN.

 Калі: 07.10 (субота), у 11:00.

 Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

 Тэлефон для запісу: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

*фота афішы - з нашай этна-вечарыны "Вяселле" ў 2021 годзе.

Instagram_post_-_9.jpg

На працягу ўсяго кастрычніка ў Веткаўскім музеі (што ў Ветцы) мы ладзім серыю тэматычных экскурсій па новай выставе "На Ветке жить добро, мирно и вольно".

Выстава "На Ветке жить добро, мирно и вольно" апавядае пра стараабрадніцтва, праваслаўе, каталіцтва і іўдаізм на веткаўскіх землях. Пра тое, як тут побач жылі, развіваліся, і, безумоўна, перасякаліся розныя культуры: беларуская шляхетная і традыцыйная, праваслаўная і каталіцкая, руская стараабрадніцкая і яўрэйская.

На такой тэматычнай экскурсіі можна будзе не проста паглядзець на экспанаты. Навуковы супрацоўнік музея даволі грунтоўна азнаёміць вас з гэтай цікавай тэмай.

Такая экскурсія можа быць выдатным варыянтам правядзення пазакласнага мерапрыемства для школьнікаў і студэнтаў. Нашы супрацоўнікі арыентуюцца на ўзрост групы, каб інфармацыя была цікавай і зразумелай.

Экскурсія праводзіцца для груп ад 10 да 30 чалавек. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 (2330) 4-27-49

Ветка, Красная плошча 5

Кошт: уваходны білет у музей з чалавека (дарослыя - 6 BYN, пенсіянеры - 5 BYN, навучэнцы (вну, каледжа) - 4 BYN, школьнікі - 3 BYN)

* У праграму і кошт не ўваходзіць наведванне астатніх экспазіцый музея.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика