Навіны

Кожную пятніцу а 18-й гадзіне супрацоўнікі Веткаўскага музея запрашаюць разам спазнаваць таямніцы традыцыйнай культуры ў асяроддзі выставачных праектаў філіяла музея!

21 лютага ў Мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Мінск) адбылося адкрыццё выставы "Клінцы стараабрадніцкія".

Нагадаем, што выстава будзе экспанавацца да 11 сакавіка.

 

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў рамках выставы "Спасава Слабада".

Тэма лекцыі: "Іллінскі храм".

Дата і час: 24.02 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

21 лютага ў 17:00 у Мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбудзецца адкрыццё выставы "Клінцы стараабрадніцкія".

Гэтая выстава ўжо экспанавалася ў Веткаўскім музеі. І цяпер на працягу двух тыдняў з 23 лютага па 11 сакавіка яе можна будзе пабачыць у сталіцы краіны.

Майстар-клас па абярэжнай масленічнай ляльцы ў філіяле Веткаўскага музея.

Лялька-масленка ўвесь год аберагае тую хату, дзе яна "жыве": забірае на сябе ўсю дрэнную энергетыку і нядобрыя думкі гаспадароў і гасцей хаты. І на Масленіцу ляльку спальваюць, а замест яе робяць новую.

У суботу 25 лютага адбудзецца майстар-клас па лепцы з гліны!

Тэма заняткаў вольная. Магчыма, злепім што-небудзь масленічнае-святочнае.

Узрост: ад 12 год.

Даражэнькія, запрашаем вас на Масленую этна-вечарыну ў філіял Веткаўскага музея!

Вас чакаюць масленічныя песні і карагоды пад гармонік, гульні і танцы. А яшчэ будзем збіваць смятану ў маслабойцы, каб атрымаць масла. Магчыма зробім з гэтага спаборніцтва, каб знайсці самага спрытнага маслабойніка.

Даражэнькія, запрашаем вас адсвяткаваць Масленку разам з Веткаўскім музеем!

У гэтым годзе мы зладзім адразу дзве Масленыя этна-вечарыны!

Апошнім часам філіял Веткаўскага музея, дзе мы звычайна праводзім нашыя вечарыны, не ўмяшчае ўсіх гасцей. А нам важна, каб кожны пачуваўся ўтульна і ўсім хапала месца і на танцах, і за сталом, і на лаўцы.

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах выставы "выРай: вобраз птушкі ў традыцыйна культуры"!

Тэма: "Людзі і птушкі. Міфы і легенды".

17.02 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Сябры!

У суботу 18 лютага ў 15:30 запрашаем усіх кінаманаў ды проста ахвочых да нас у кінаклуб “ЭТНАфільМЫ”!

Гэтым разам мы прапануем для сумеснага перагляду другую частку кінадармы "Андрэй Рублёў" (1966 г.), якое прысвечана жыццю і творчасці вялікага іканапісца.

Калі вы будзеце няспешна гуляць каля філіяла Веткаўскага музея, што ў гомельскім парку, раім зазіраць у нашы вокны! Праз некаторыя вы пабачыце як наведвальнікі разглядаюць унутраныя экспазіцыі, а на частцы іншых заўважыце фотаздымкі. Гэта мы спецыяльна для вас ладзім тэматычныя фотавыставы на вокнах! І кожныя месяц-два іх мяняем.

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Стрэчання Гасподняе. І да гэтага дня мы прымеркавалі фотавыставу пад назвай "Ікона звалась свячой...".

Сёння ў межах Веткаўскага музея распачалася дзейнасць творчай пляцоўкі "ART-Ветка".

Мы прапанавалі сабрацца цікаўным і неабыякавым да гарадской прасторы Веткі людзям, каб абмеркаваць яе ўнікальнасць.

Мэта творчай пляцоўкі - развіваць існуючыя цікавыя ініцыятывы і ствараць новыя прываблівыя лакацыі і актыўнасці ў Ветцы.

 

15 лютага (серада) у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца прэзентацыя фотавыставы "Ікона звалась свячой...".

Шмат гадоў супрацоўнікі Веткаўскага музея ў экспедыцыйных вандроўках даследуюць унікальны абрад “Свяча”, што шырока бытуе ў памежных раёнах Гомельшчыны, Магілёўшчыны і Браншчыны.

Гэтым разам мы вырашылі падзяліцца з вамі нашымі фотаназіраннямі за абрадам, які быў асабліва распаўсюджаны на Гомельшчыне не толькі ў ХІХ - пачатку ХХ стст., але жыве і зараз – “Перанос Свячы”.

Прастора вакол нас...

Гэта дадзенасць, якую мы проста прымаем, ці магчымасць тварыць?

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах новай выставы "Спасава Слабада".

Тэма лекцыі: "Кветкі і травы як ідэя Рая ў стараабрадніцкай культуры".

Дата і час: 10.02 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Даражэнькія! У суботу 11.02 а 14-й гадзіне запрашаем вас на заняткі нашай "Школкі традыцыйных спеваў". 

Майстар-клас Да дня закаханых!

У суботу 11 лютага адбудзецца майстар-клас па лепцы з гліны!

Тэма заняткаў вольная. Вы самі абярэце, што вам зляпіць: кубак, талерку, упрыгожванне ці штосьці іншае!

 

У нядзелю 5 лютага ў 16:00 "Школка бытавого танца" ладзіць танцы!

Прыходзьце вывучаць і танчыць традыцыйныя танцы Гомельскага рэгіёну!

Даражэнькія!

У суботу 04.02 а 14-й гадзіне запрашаем вас на заняткі нашай "Школкі традыцыйных спеваў".

Будзем спяваць стрэчанскія ды масленічныя песні!

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика